У «ДЖЭМ-БАНКА» адклiканы лiцэнзii
Iгар ГРЫШЫН
Нацбанк з 1 лiстапада гэтага года адклiкаў усе лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый у ААТ «ДЖЭМ-БАНК», паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi галоўнага банка краiны.
У прыватнасцi, у банка адклiкана лiцэнзiя на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый у беларускiх рублях; генеральная лiцэнзiя на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый у замежнай валюце на тэрыторыi Беларусi i за яе межамi. Адпаведная пастанова прынята, як адзначаюць у Нацбанку, у сувязi з нездавальняючым фiнансавым становiшчам ААТ «ДЖЭМ-БАНК», якое пацягнула за сабой невыкананне iм сваiх абавязацельстваў перад укладчыкамi i iншымi крэдыторамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацбанк з 1 лiстапада гэтага года адклiкаў усе лiцэнзii на ажыццяўленне банкаўскiх аперацый у ААТ «ДЖЭМ-БАНК»
|
|