Напрасткi ў Латвiю
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiцтва Праз некаторы час скончацца «блуканнi па памежных пакутах» для жыхароў прыгранiчных рэгiёнаў Беларусi i гэтай прыбалтыйскай рэспублiкi.Кiраўнiкi пагранiчных ведамстваў Беларусi i Латвii, адпаведна Аляксандр ПАЎЛОЎСКI i Гунарс ДАБОЛIНЬШ, узгаднiлi падчас сустрэчы ў Мiнску праект мiжурадавага пагаднення аб пунктах спрошчанага пропуску. Як патлумачыў Аляксандр Паўлоўскi, у выпадку, калi адпаведны дакумент будзе падпiсаны, на мяжы Беларусi i Латвii з’явяцца 4 пункты спрошчанга пропуску: «Лiпаўка —Ворзава», «Друя—Пiедруя», «Гаўрылiна —Макшаны» i «Плюсы—Каплава». Праз названыя «кропкi» жыхары памежных рэгiёнаў абюдзвюх дзяржаў змогуць без асаблiвых праблем наведваць адзiн аднаго нават па некалькi разоў на дзень. Праўда, канчатковы рэжым працы гэтых «памежных варот» будзе вызначаны толькi пасля падпiсання мiжурадавага пагаднення. Паводле слоў Аляксандра Паўлоўскага, некаторыя пункты пропуску будуць працаваць штодзённа з 8 да 20 гадзiн, а ў iншых, магчыма, будзе толькi «святочны графiк». Калi будзе падпiсана мiжурадавае пагадненне, дакладна невядома. Ды i не ўсё зараз у руках прадстаўнiкоў урадаў дзвюх краiн. Многае залежыць ад органаў мясцовага самакiравання. Бо менавiта на iх будуць ускладзены абавязкi па ўпарадкаванню пунктаў спрошчанага пропуску. Як паведамiў кiраўнiк Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Беларусi, iнфраструктура падрыхтавана пакуль у пунктах «Лiпаўка—Ворзава» i «Плюсы—Каплава». Прычым толькi з латвiйскага боку. А для мясцовых уладаў нашай краiны у гэтым накiрунку работы ўвогуле непачаты край.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз некаторы час скончацца «блуканнi па памежных пакутах» для жыхароў прыгранiчных рэгiёнаў Беларусi i гэтай прыбалтыйскай рэспублiкi |
|