Перанос рабочага дня на пачатак сезона палявання не паўплываў
Сяргей РАСОЛЬКА
З першай суботы лiстапада ў краiне пачынаецца чарговы асенне-зiмовы сезон палявання. Да 15 студзеня наступнага года дазваляецца здабываць зайца-беляка, зайца-русака, лясную i каменную кунiцу, ляснога тхара, амерыканскую норку, гарнастая, ласку, звычайную вавёрку.
Прынамсi, гэтыя тэрмiны палявання агавораны ў Правiлах вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання. Здавалася б, усё проста, аднак сёлета на пачатку сезона шэраг афiцыйных бакоў вымушаны былi падрыхтаваць сумесныя тлумачэннi арандатарам паляўнiчых угоддзяў якраз адносна даты пачатку адкрыцця палявання. Справа ў тым, што, згодна з п. 191 названых вышэй Правiлаў, паляванне з выкарыстаннем агнястрэльнай паляўнiчай зброi на паляўнiчых жывёл любых вiдаў праводзiцца ў панядзелак, выхадныя, святочныя днi i дзяржаўныя святы. Аднак сёлета рабочы дзень з панядзелка 6 лiстапада перанесены на суботу 4 лiстапада. Зрэшты, субота стала рабочым днём не для ўсiх. Такiм чынам узнiкла двухсэнсоўная сiтуацыя — лiчыць 4 лiстапада ўсё ж рабочым цi нерабочым днём, адпаведна, цi можна з гэтага дня распачынаць сезон палявання? Шэраг мiнiстэрстваў i ведамстваў у сваiм сумесным тлумачэннi да арандатараў паляўнiчых угоддзяў пастанавiлi кiравацца Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, г.зн. сезон палявання дазволiць распачаць ужо з гэтай суботы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першай суботы лiстапада ў краiне пачынаецца чарговы асенне-зiмовы сезон палявання
|
|