Гомельскi праект Iрыны Лабачовай i Iльi Авярбуха
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Госцi Гэтыя зоркi фiгурнага катання наведалi горад на Сожы ўжо ў другi раз. Першы — летась, калi яны выступалi ў Лядовым палацы i ў iх узнiкла iдэя стварыць тут фiлiял школы Iрыны, i другi — вось зараз, калi было прынята рашэнне: школе — быць!Хто-нiхто лiчыць, што славутая спартыўная пара тым самым робiць крок у невядомасць. Славутыя ж фiгурысты, часткова згаджаючыся з гэтым, усё ж настроены аптымiстычна. Больш за тое, яны спадзяюцца, што Гомель можа стаць сталiцай фiгурнага катання Беларусi. Чаму? Калi яны праводзiлi ў Лядовым палацы майстар-клас i пазнаёмiлiся з вучнямi дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы № 5, то ўпэўнiлiся, што тут многа таленавiтых юных фiгурыстаў i што iх трэнеры валодаюць высокiм прафесiйным майстэрствам. Iрына Лабачова нават прызналася, што была здзiўленая ўзроўнем падрыхтоўкi дзяцей, у якiх, як яна адзначыла, «правiльна пастаўлены канёк», чаго не было ў яе фiлiялах ДЮСШ некаторых расiйскiх гарадоў. Паводле яе слоў, яна будзе прыязджаць у Гомель адзiн раз на месяц i праводзiць адпаведную работу. Горад наведаюць i iншыя зоркi фiгурнага катання, сусветна вядомыя трэнеры. Тут будуць праводзiцца i майстар-класы, i семiнары, i спартыўныя зборы i г.д. Iрыне i Iльi iмпануе, што гарадскiя ўлады з вялiкiм разуменнем паставiлiся да задумы i своечасова выканалi ўсё, што было намечана. Лабачова i Авярбух на алеi алiмпiйцаў каля Лядовага палаца пасадзiлi дрэўца. Белую бярозку як сiмвал светлых задум.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя зоркi фiгурнага катання наведалi горад на Сожы ўжо ў другi раз. Першы — летась, калi яны выступалi ў Лядовым палацы i ў iх узнiкла iдэя стварыць |
|