На матч на аўтобусе i на ...метроСпорт-тайм Першымi футбольнымi клубамi, якiя прабiлiся ў 1/8 фiналу Лiгi чэмпiёнаў, сталi нямецкая «Баварыя», галандскi ПСВ, iспанская «Валенсiя» i англiйскi «Лiверпуль». Вынiкi чарговых матчаў групавога этапу: «А»: «Барселона» — «Чэлсi» — 2:2, «Леўскi» — «Вердэр» — 0:3; «В»: «Баварыя» — «Спортынг» — 0:0, «Спартак» — «Iнтэр» — 0:1; «С»: «Лiверпуль» — «Бардо» — 3:0, ПСВ — «Галатасарай» — 2:0; «D»: «Рома» — «Алiмпiакос» — 1:1; «Шахцёр» — «Валенсiя» — 2:2.Цiкава, што з-за вялiкiх пробак на дарогах маскоўскаму «Спартаку» давялося ехаць на стадыён «Лужнiкi» на метро, прычым футбалiсты ледзь не спазнiлiся на матч. А вось сапернiкi з «Iнтэра» паспяхова дабралiся тут на аўтобусе i выйгралi сустрэчу. Лiдар спатыкнуўся Пасля 21-й гульнi ў Адкрытым чэмпiянаце Беларусi па хакею з шайбай верхнi радок у турнiрнай таблiцы займае мiнскi «Керамiн» (42 ачкi), хоць каманда Андрэя Гусава i ўступiла ў авертайме гродзенскаму «Нёману» — 2:3. На другой пазiцыi — сталiчнае «Дынама» (40 ачкоў), якое так сама прайграла: мацнейшым аказаўся наваполацкi «Хiмiк-СКА» — 5:2. Трэцiм iдзе магiлёўскае «Хiмвалакно» (39), якое перамагло «Брэст» — 6:3. Вынiкi астатнiх матчаў: «Юнацтва» (Мiнск) — «Вiцебск» — 9:3, «Гомель» — «Металург» (Жлобiн) — 2:3. Дабрачынная мэта Б’ёрн Борг, пяцiразовы пераможца Уiмблдона, аднаго з самых прэстыжных тэнiсных турнiраў, прадаў сваю ракетку амаль за 10 тысяч долараў. Лот аказаўся самым папулярным на Інтэрнэт-аўкцыёне: паступiла ажно 61 прапанова набыць галоўную зброю вядомага спартсмена, дасягненне якога дасюль не пабiта (Борг — шасцiразовы пераможца Адкрытага чэмпiянату Францыi). Аднак грошы тэнiсiст патрацiць не на свае патрэбы, а ахвяруе iх у Фонд барацьбы з ракам. Маланка ўдарыла па саставу Хоць футбол — адзiн з самых небяспечных вiдаў спорту, iгракi часам выбываюць з гульнi па вельмi незвычайных прычынах. Так, ажно шасцёра футбалiстаў турэцкага клуба «Аланьяспор» (лiдар другога дывiзiёна чэмпiянату Турцыi) былi дастаўлены ў бальнiцу пасля таго, як на трэнiроўцы ў поле трапiла маланка. Два iгракi адразу страцiлi прытомнасць. У сувязi з такiм няшчасным выпадкам з саставам кiраўнiцтва клуба звярнулася ў нацыянальную федэрацыю з прапановай перанесцi матч першынства краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першымi футбольнымi клубамi, якiя прабiлiся ў 1/8 фiналу Лiгi чэмпiёнаў, сталi нямецкая «Баварыя», галандскi ПСВ, iспанская «Валенсiя» i англiйскi «Лi
|
|