«Беларусь-ТБ» глядзяць у ЗША
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Як сведчыць статыстыка падключэнняў да мiжнароднага спадарожнiкавага тэлеканала «Беларусь-ТБ», актыўней за ўсiх праз Iнтэрнэт беларускi канал глядзяць амерыканцы. На другiм па зацiкаўленасцi месцы — гледачы з Германii, далей iдуць Турцыя i Расiя.
Калi ж аналiзаваць звычайнае эфiрнае вяшчанне, то, паводле слоў галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi тэлеканала «Беларусь-ТБ» Валерыя Радуцкага, на дадзены момант заключана 335 дагавораў з кабельнымi аператарамi 12 краiн. Сумарная аўдыторыя «Беларусь-ТБ» ацэньваецца прыкладна ў 4,5 мiльёна гледачоў. Сваю ролю ў павышэннi папулярнасцi канала адыграў i ўласны сайт www.belarus-tv.by, адкрыты з 1 кастрычнiка гэтага года. Дарэчы, гэты сайт, як i старонкi радыёстанцый «Беларусь» i «Радыус-FM», зарэгiстраваны асобна, а не ў агульным дамене Белтэлерадыёкампанii. Як паведамiў старшыня БТРК Аляксандр Зiмоўскi, гэта абсалютна прадуманы i лагiчны крок, зроблены па прыкладу вядучых сусветных СМI. «З цягам часу мы плануем разгалiнаваць таксама сайты Першага i канала «Лад». Проста мы не фарсіруем гэты працэс, робiм усё паступова, улiчваючы перавагi i чаканнi аўдыторыi». У перспектыве Першы канал таксама будзе пераведзены на спадарожнiкавае вяшчанне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сведчыць статыстыка падключэнняў да мiжнароднага спадарожнiкавага тэлеканала «Беларусь-ТБ», актыўней за ўсiх праз Iнтэрнэт беларускi канал глядзяць |
|