Штраф цi падарунак ад ДАI?
Марына БЕГУНКОВА
З першых дзён лiстапада пачаўся другi этап прафiлактычнай акцыi Дзяржаўтаiнспекцыi «Прышпiлiся!».
Рэйду службы прафiлактыкi i прапаганды бяспекi дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС на выездзе з Мiнска за гадзiну давялося падлiчыць, што роўна 50 працэнтаў вадзiцеляў (а гэта 220 чалавек) былi прышпiленыя. Самых дысцыплiнаваных Вiктар Багдановiч, кiраўнiк службы, узнагароджваў невялiкiмi падарункамi. Дарэчы, па вынiках першага этапу гэтай прафiлактычнай акцыi было прышпiлена толькi 30 працэнтаў вадзiцеляў. Нагадаем, што акцыя «Прышпiлiся!» працягнецца да 1 студзеня, таму ў кожнага з нас ёсць шанц атрымаць штраф цi падарунак. Выбар за намi!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першых дзён лiстапада пачаўся другi этап прафiлактычнай акцыi Дзяржаўтаiнспекцыi «Прышпiлiся!» |
|