21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Паглядзi... Вясну радзiла восень»

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

7 лiстапада спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння паэта Мiхася Чарота

Мiхась Чарот (сапр. Мiхась Сымонавiч Кудзелька) нарадзiўся ў г.п. Рудзенск Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi ў сям’i малазямельных сялян. Скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю ў 1917 г., быў мабiлiзаваны ў армiю. У 1918-м вярнуўся ў Мiнск, настаўнiчаў. У час польскай акупацыi быў у радах барацьбiтоў за нацыянальнае вызваленне Беларусi, i гэта знайшло адлюстраванне ў многiх паэтычных творах.

Даследчыкi называюць Мiхася Чарота адным з лiдараў беларускай савецкай лiтаратуры 20-х гадоў мiнулага стагоддзя, у творчасцi якога ўвасобiлiся i рамантычныя парывы, i супярэчнасцi, i вялiкiя iлюзii таго часу. У 1921 годзе паэт пiсаў:

Ведай, свет,

што я сын мужыка-бедняка,

Якi доўга ў няволi стагнаў...

Узгадавала мяне яго чорна рука,

А купала нядолi адвечнай рака,

Голад, холад мне ў твар пазiраў...

......

Ведай, свет,

я вясковы, — мужычы сынок,

Я пяю, што пяе селянiн...

А ты чуеш? Iграе заводаў гудок,

Ў кузнi гучна звiнiць

каваля малаток, —

Пра адно мы пяём, як адзiн!

З 1920 г. Мiхась Чарот быў супрацоўнiкам, у 1925—1929 гг. — рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь». Ён стаў iнiцыятарам стварэння i кiраўнiком першай у рэспублiцы лiтаратурнай арганiзацыi «Маладняк» (1923). У вершы «Маладняк» паэт пiсаў:

... А сягоння чутны водгукi:

— Нам расцi — дык мала дня!

Толькi тут узняцца мог такi

Волат лес — наш Маладняк.

.....

Хто ж адвагi знойдзе, смеласцi

З сiлай моладзi памерацца?

Мiхась Чарот — аўтар зборнiкаў вершаў «Завiруха», «Сонечны паход», паэм «Босыя на вогнiшчы», «Чырванакрылы вяшчун», «Беларусь лапцюжная», iншых. Выступаў таксама як празаiк i драматург. На аснове яго аповесцi «Свiнапас» рэжысёрам Юрыем Тарычам створаны першы беларускi мастацкi фiльм «Лясная быль» (1926). Вялiкай папулярнасцю карысталiся п’есы Мiхася Чарота «На Купалле», «Данiлка i Алеська», «Пастушкi», гумарыстычна-бытавая камедыя «Мiкiтаў лапаць».

...Амаль палову жыцця яго дзень нараджэння — 7 лiстапада — засланяўся галоўным рэвалюцыйным святам: краiна адзначала Дзень Кастрычнiцкай рэвалюцыi. I ў гэтым праглядаецца нейкi зусiм невясёлы сiмвал...

Жыццёвы лёс паэта быў трагiчным. Як i многiя таленавiтыя творцы нацыянальнай лiтаратуры, ён быў арыштаваны ў 1937-м. Абвiнавачаны як удзельнiк «контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганiзацыi». Пасля допытаў i катаванняў быў прыгавораны да расстрэлу. Рэабiлiтаваны ў 1956 годзе.

Не плачу я,

Не ныю, не сумую,

Каб гэтым пацяшаць

Варожых нам людзей.

Сваёй пазiцыяй

Iм адказаць магу я,

Што повен радасцi

I сонечных надзей,

— пiсаў Мiхась Чарот у 1934 годзе, калi рэпрэсiўнае кола ўжо набiрала абароты...

Гiсторыя ўсё расстаўляе па сваiх месцах.


Мiхась Чарот

БУНТАР

Я шумлiвы чарот, я мяцежны бунтар.

Я балота буджу гучным шумам.

У вадзе я жыву i абмыт дажджом хмар,

Але змоўкнуць не дам сваiм струнам.

Уздыму дух людзей, пабуджу iх ад сну, —

Славу, будучнасць я iм прарочу...

Я, мяцежны бунтар, клiчу жыцця вясну,

Клiчу к працы свабоднай i творчай.

Як не счуюць мяне, я мацней загуду,

Дам гучнейшы акорд песнi новай...

А каб змыць з зямлi бруд, скалыхну я ваду,

Што дажджом налiлася свiнцовым.

Чаму ж вы, песняры, што будзiлi людзей,

Чуць не хочаце песнi чарота?

Нашы песнi — наш клiч, бо адных мы грудзей,

Край адзiн наш — то наша балота.

Дык шумi, як шумеў, велiкан-ясакар,

Шапацi, спелы колас, у полi...

А я песню сваю буду пець — я бунтар!

Буду клiкаць народ свой да волi.

1922.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лiстапада спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння паэта Мiхася Чарота
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика