21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стары шынель

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiхась ШЭЛЕХАЎ

Шынель мы не чапалi — гэта было святое, гэта была бацькоўская рэлiквiя.

Бацька, Мiхась Уладзiмiравiч, прыйшоў у iм з вайны, з Германii, у гэтым шынялi вызвалiў палову Еўропы, браў Берлiн, а потым шчэ два гады стаяў там у складзе акупацыйных войскаў... У гэтым шынялi паступiў у Мiнскi педiнстытут, пiў пiва з дзядзькам Коласам — стары паэт любiў пачаставаць кухлем бурштынавага напiтку бедных студэнтаў. У гэтым шынялi развiтаўся з роднай Пухаўшчынай i паехаў на Палессе настаўнiкам гiсторыi.

На Палессе яго вяла рамантыка дзяцiнства — яшчэ перад вайною хацеў ён з сябрам Мiшкам Сарокам на лодцы даплыць па Пцiчы да Прыпяцi ў чэрвенi 41-га... Але падарожжа абарвалося. У гэтым шынялi бацька iшоў у школу на ўрокi, у iм жа i, дарэчы, са стрэльбаю хадзiў на танцы ў мясцовы клуб, каб баранiць сваю каханую — прыгажуню з чорнымi вачыма, маю мацi... Палессе пасля вайны жыло, нiбыта Дзiкi Захад — па лясных кутах i праз дзесяць гадоў пасля перамогi соўгалiся банды.

Ды й мой амаль што першы здымак дзяцiнства — я стаю з вiнтоўкаю, якая большая за мяне. Бацька, добры воiн, хацеў, каб дзецi былi мужнымi. На золку маладой настаўнiцкай сям’i шынель старшага сержанта ды танюсенькая, як школьны сшытак, коўдра былi адзiным скарбам... Франтавы мундзiр заставаўся параднай формай дырэктара школы ў вёсцы Плотнiца на Столiншчыне добры дзясятак гадоў пасля вайны. А калi мы трохi падраслi — шынель стаў экзотыкай. Мы нюхалi яго шэры матэрыял — i нам здавалася, што ён пахне порахам i дымам гарматы...

А потым шынель некуды знiк. Куды? Мацi, Нiна Аляксандраўна, добра памятае, што цыгану-старызнiку, якi вазiў па вёсках прыгожыя дробязi i мяняў iх на розны хлам, шынель не аддавалi. Так што адказу няма — тайна.

Але i без шыняля бацька застаўся добрым старым салдатам, дажыў да светлых 80 гадоў, з якiмi яго i вiншую, памяняў залаты пшанiчны чуб на срэбра сiвiзны. Добра папрацаваў, стаў летапiсцам Палесся i Давыд-Гарадка, яго ганаровым грамадзянiнам. Пасадзiў садок, збудаваў дом, вырасцiў дзяцей, унукаў, праўнукаў. Падарыў сваю кнiгу пра славуты Давыд-Гарадок нашаму Прэзiдэнту i Патрыярху Алексiю, быў делегатам двух Усебеларускiх нацыянальных сходаў... А, галоўнае, аднавiў гiстарычную свядомасць землякоў. Усхвалiў Зорны кут Бацькаўшчыны — дзе сузор’е гарадоў: Тураў, Давыд-Гарадок, Пiнск, Бярэсце... Стаяў за праўду гiсторыi, як на агнявым рубяжы.

Дзякуй Богу, што ты ёсць, што з матуляй разам i зараз мацуеце, ратуеце, лечыце душу. Не толькi дзяцей сваiх, а ўсiх простых людзей давыд-гарадоцкага наваколля.

Ляцяць шынялi нашых бацькоў у вырай — рай дзядоў, герояў, мудрацоў, творцаў. Недзе там, на тым свеце жывуць рэлiквii Перамогi, святынi Белай Русi, якiх няма на зямлi. Памяць неба беражэ ўсё святое — кожную кроплю крывi салдата, кожную малiтву мацi, кожную слязiнку дзетак. I iмёны герояў — крыжыкi ды зоркi, нашы iконы, нашу спадчыну тут. Адляцела у вырай шынель бацькi — засталася чырвоная зорка на хаце. Ды дарагiя ўзнагароды вайны i працы ў муаравай скрыначцы.

Я не вельмi люблю ХХI стагоддзе з яго глабалiзмам, я так i застануся сэрцам у ХХ-м, дзе жылi волаты — Багдановiч, Купала, Колас. Бо нiколi мне не вырасцi з таго суровага, мужнага, велiчнага стагоддзя, з яго камандзiрскага шыняля. Усе мы выйшлi з Шыняля Перамогi, у якiм бацькi нашы баранiлi нашы гранiцы. I няхай тая цвёрдая моц дапаможа нам не згубiць гранiцы Беларусi i сёння. Як бы набрацца мужнасцi, годнасцi i сiлы, суровай пяшчоты ад мундзiраў нашых бацькоў! Крый, Божая Матухна, бацькоў i матуль, моцы iм i пяшчоты, Божай ласкi на доўгiя гады.

З якiм бы задавальненнем накiнуў я на плечы бацькоўскi шынель i прайшоўся па двары, па вясковай вулiцы, па брукаванцы сталiцы! I здаецца, нiбыта шынель, як птушка, ляцiць з нябёс да мяне! Абдымае рукавамi... Цi то мой бацька абдымае мяне — i нясе наперад, як немаўля, на магутнай далонi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шынель мы не чапалi — гэта было святое, гэта была бацькоўская рэлiквiя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика