Пытанне — адказРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 У рэдакцыю патэлефанавала Нэля Iванаўна з Мiнска, якая пытаецца пра такую хваробу, як рак яблынi, i пра тое, якую шкоду ён наносiць пладам.Маецца на ўвазе, хутчэй за ўсё, чорны рак. Гэта хвароба паражае яблыню, грушу i костачкавыя. Хвароба паражае ўсе часткi дрэва: лiсце, кветкi, плады, галiнкi i ствалы, паражэнне галiнак i ствалоў дрэў — самае шкоднае. Як з’яўляецца гэта хвароба на дрэве? На лiсцi чорны рак выклiкае ўтварэнне плям. Спачатку яны бываюць дробныя, раскiданыя, чырвона-карычневага колеру; потым разрастаюцца, дасягаючы 4—6 мм у дыяметры, лiсце дачасна ападае. Пры паражэннi кветак пялёсткi бурэюць i зморшчваюцца, тычынкi i песцiкi чарнеюць. Паражэнне галiнак i ствалоў пачынаецца ў развiлках галiнак цi штамбаў. Спачатку ўтвараюцца чырвона-бурыя плямы. Паступова яны цямнеюць, разрастаюцца i часта поўнасцю акальцоўваюць ствол цi галiнку дрэва. Пазней у цэнтральнай частцы плямы паражоная тканка растрэскваецца i адмiрае. Часта на мяжы памiж здаровай i хворай тканкамi адбываецца разрыў, з’яўляюцца трэшчыны, якiя размяшчаюцца зонамi вакол месца паражэння, утвараючы адкрытую рану. На пладах хвароба праяўляецца ў выглядзе бурых плям, якiя ахоплiваюць часам увесь плод. Хворы плод паступова чарнее, зморшчваецца i засыхае. Паверхня плода набывае блiскучую чорна-сiнюю афарбоўку. На паверхнi пладоў утвараюцца няроўнасцi, у якiх змяшчаецца крынiца размнажэння грыба — споры. Такiя плады застаюцца вiсець на дрэве цi ападаюць, з’яўляючыся пастаяннай крынiцай заражэння чорным ракам у садзе. Заражэнню пладоў садзейнiчаюць розныя пашкоджаннi, у першую чаргу пладажэркай. Заражэнне пладоў адбываецца ў перыяд росту i паспявання пладоў. Шкода ў тым, што частка паражоных пладоў працягвае гнiць i падчас захоўвання. Плады найбольш слабыя на пачатковай стадыi развiцця хваробы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю патэлефанавала Нэля Iванаўна з Мiнска, якая пытаецца пра такую хваробу, як рак яблынi, i пра тое, якую шкоду ён наносiць пладам
|
|