21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А шчасце побач

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ШМЯЛЁВА

Сёння толькi i чуеш з розных бакоў, што жыць нялёгка: зарплаты невялiкiя, кватэры дарагiя, шлюбы нетрывалыя... Пра нараджэнне дзяцей i казаць няма чаго! А тут яшчэ i праблема маладзёжнай мiграцыi! Адным словам, заблыталiся праблемы моладзi ў вялiкi клубок. А калi паглядзець на ўсё з iншага боку i праявiць крыху цярплiвасцi i працаздольнасцi?

Галоўнае — пачаць...

Сям’я Кiсялеўскiх яшчэ зусiм маладая (Вользе толькi дваццаць сем гадоў, мужу Вiтольду — трыццаць, а маленькай Яначцы — усяго чатыры годзiкi) i зорак з неба не хапае, аднак на дапамогу бацькоў ужо не разлiчвае. У Вольгi застаўся адзiн бацька, у Вiтольда (Вiталiка — па-сямейнаму) — пенсiю атрымлiвае толькi тата. Так што грошы ёсць куды трацiць самiм: на ежу, лекi, кватэрную плату, тэлефон...

Тым не менш, ужо больш за паўгода, як маладая сям’я жыве ва ўласнай чатырохпакаёвай кватэры. Памяшканне не новае, васьмiдзесятых гадоў. Але ў iм зроблены рамонт згодна з сучаснай планiроўкай i густам гаспадароў (дарэчы, якi абышоўся iм у сем тысяч долараў). Пастаўлена сiгналiзацыя, куплена мэбля айчыннага вырабу, даволi сiмпатычная.

А пакуль маладыя бацькi клапоцяцца аб тым, як зрабiць кватэру больш утульнай, маленькая Яначка ходзiць у дзiцячы Цэнтр развiцця, сталее, набiраецца ведаў i марыць аб сястрычцы.

Купiць кватэру — што знайсцi iголку ў стозе сена

Вядома, што чатырохпакаёўка не звалiлася з неба. Як i ўсе маладыя сем’i, я Кiсялеўскiх жыла спачатку ў бацькоў. Пасля на пяць гадоў перабралася ў iнтэрнат электрасетак. Весела было: агульны дзiцячы пакой, спартыўная зала, буфет. Столькi сяброў з’явiлася!

Аднак хацелася нечага свайго. I ў 2002 годзе Кiсялеўскiя сталi на ўлiк на атрыманне кватэры, а праз чатыры гады вырашылi набыць яе ў крэдыт. I як выявiлася, справа гэта нялёгкая: многiя прадаўцы адмаўлялiся ад «банкаўскiх» грошай. Сутнасць у тым, што ўсе пакупнiкi як супрацоўнiкi банка (Вiтольд Кiсялеўскi працуе iнкасатарам у Нацыянальным банку) маюць магчымасць набыць нерухомасць у крэдыт пад шэсць працэнтаў гадавых. Такiм чынам, поўнасцю выкупiць кватэру толькi праз дваццаць гадоў. Тым не менш, гэта значна лягчэй, чым плацiць усю суму адразу.

Што ў такiм выпадку можа зрабiць прадавец? Ён мае права атрымаць усю суму ў дзень афармлення дакументаў, звярнуўшыся ў банк. У iншым выпадку экс-гаспадар можа здымаць плату па частках. Усё залежыць ад жадання апошняга. Тым не менш, чамусьцi далёка не ўсе згаджалiся на такiя ўмовы — i давялося тэлефанаваць не аднаму прадаўцу.

«Жылi-былi прынц i прынцэса...»

Гэта чатырохгадовая Яначка «чытае» мне «Самыя прыгожыя казкi» Шарля Перо. Расказвае пра крыштальны туфлiк Папялушкi, пацiху гартае старонкi кнiгi, а калi даходзiць да казкi аб прыгажунi, якая спiць, то сарамлiва прызнаецца: «Я не ўмею чытаць гэту казку».

У вольны час Вольга як мага больш стараецца знаёмiць дачку са светам казак i iх цудоўнымi героямi. Аднак, на жаль, тая свабодная часiна не так часта i выпадае: у бацькоў ненармаваны працоўны дзень.

Вольга нiколi не думала, што будзе студэнткай юрыдычнага факультэта i, тым больш, супрацоўнiцай аддзялення па грамадзянству i мiграцыi ў мiлiцыi. Аднак яна задаволеная (зарплата 650 тысяч рублёў) i справу выконвае добрасумленна: па некалькi разоў ветлiва тлумачыць, як запаўняць дакументы, правярае правiльнасць запаўнення апошнiх. А ў доме Вольга Тадэвушаўна Кiсялеўская — проста Вольга i лагодная мацi, якая апроч маленькай Яначкi любiць расцiць кветкi.

На маё пытанне, цi адчувае Вольга сябе шчаслiвай, яна без ваганняў адказвае: «Так». Яе зразумець можна: ужо за плячамi найбольш цяжкiя «дэкрэтныя гады», калi з боку дзяржавы атрымлiваеш толькi грашовую дапамогу на кармленне дзiця i прафесiйна не развiваешся, бо ўвесь час даглядаеш маленькага. Аднак Вольга нi кроплi не аб чым не шкадуе i другое дзiця (калi з’явiцца на свет) таксама будзе гадаваць сама: «Калi я выхоўваю дзiця, то перадаю яму ўсе сямейныя каштоўнасцi, чаго не можа зрабiць нi адна нянька». А выхоўвае Вольга, можна сказаць, iдэальна: прыкладам i словам.

Часам сям’я Кiсялеўскiх выбiраецца на прыроду, у лес: у грыбы, «на шашлыкi», у гатаваннi якiх Вiтольду няма роўных. Мiж тым, Вiтольд любiць гатаваць i не раз здзiўляе жонку i дачку сваiмi кулiнарнымi здольнасцямi, вырабляючы па выхадных то запечаную рыбу, то фаршыраваную курыцу.

Жыццё сямейнае не такое ўжо i цяжкое, калi будаваць яго разам, а не паасобку, калi не лiчыць грошы адзiн аднаго i не рабiць спробы ўзважвання, хто перарабiў больш. Трэба проста глядзець у адным накiрунку, i тады не пакажацца страшным, што любiмая машына была прададзена, бо не хапала грошай на першы ўзнос, i цяпер без яе як без рук, што штомесяц ад зарплаты мужа адлiчваецца крэдыт у трыста шэсцьдзесят тысяч беларускiх рублёў...


г. Ліда.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння толькi i чуеш з розных бакоў, што жыць нялёгка: зарплаты невялiкiя, кватэры дарагiя, шлюбы нетрывалыя... Пра нараджэнне дзяцей i казаць няма чаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика