«Клюнулi» на абяцаннi
Iгар ГРЫШЫН
Больш за пяць гадоў таму, тады яшчэ дваццацiгадовай барысаўчанцы, удалося вывезцi ў Маскву двух дзяўчат, якiх прайдзiсветка «купiла» абяцанкамi...
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Мiнаблвыканкама, 17- i 18-гадовым жыхаркам Беразiно i Барысава «прасунутая» спакушальнiца сказала, што ўладкуе iх працаваць прадаўцамi на рынку ў Маскве: натуральна, запэўнiвала яна, грошы там яе пратэжэ будуць грэбцi лапатамi. Юныя вандроўнiцы, якiм клапатлiвая асоба нават бiлеты купiла да расiйскай сталiцы i суправадзiла да месца прызначання, толькi па прыездзе зразумелi, у якую гiсторыю яны трапiлi. Рэальнасць аказалася для дзяўчат незайздроснай — iх уцягнулi ў занятак вулiчнай прастытуцыяй. Вярбоўшчыца арыштавана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за пяць гадоў таму, тады яшчэ дваццацiгадовай барысаўчанцы, удалося вывезцi ў Маскву двух дзяўчат, якiх прайдзiсветка «купiла» абяцанкамi... |
|