21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зорка i мама для Мiшы Лiлы

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Муз-news

Следам за Ксюшай Сiтнiк абзавёўся ўласным клiпам яшчэ адзiн юны артыст, уладальнiк трэцяй прэмii на «Славянскiм базары-2005» i лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi Мiша Лiла. Вiдэа пад назвай «Мая зорка» здымаў вядомы рэжысёр Юрый Бакацюк, а галоўную ролю ў iм выканала тэлевядучая Вольга Палякова.

Дарэчы, iграць вядучай давялося... Мiшаву маму. Сам хлопчык быў не супраць, бо лiчыць Вольгу светлым чалавекам i выдатнай актрысай i вядучай. Да таго ж i знаёмыя героi клiпа якраз з часоў «Славянскага базара», так што Вольгу Палякову можна лiчыць у пэўным сэнсе творчай хроснай мацi юнага спевака. Апошнi, дарэчы, настроены рашуча працягваць сваю кар’еру — на наступны год запланаваны выхад ягонага сольнага альбома.

ХАДЗЕМ НА УСХОД

Гэта можна было зрабiць у цёплай кампанii артыстаў беларускай эстрады, кампанii «Вiгма» i рэстарана «Журавiнка». Адбылося экзатычнае «Арыенталь-шоу», на якiм прэзентаваны ўсходнi музычны зборнiк «Кама-Сутра».

Але, зразумела, аднымi ўсходнiмi песнямi справа не абмежавалася. Дзеля стварэння адпаведнай атмасферы ў стылi «Тысяча i адной ночы» да спеваў былі дададзены танцы: майстар-клас па арабскаму i iндыйскаму танцах дадуць вядучыя танцоркi Беларусi. У дадатак — тэматычны бодзi-арт, шоу афрыканскiх удаваў, фотасесiя ў iнтэр’ерах Махараджы i гульнявая праграма «Подых Усходу». Карацей, былі нам i ўсходнiя казкi, i вочкi, i жывоцiкi. У прыватнасцi, абсалютна скандынаўская бландзiнка Вера Карэтнiкава ператварылася ў прыгажуню Султану...

СУСВЕТНАЯ ЭКСПАНСIЯ

Адзiн з буйнейшых у свеце сэрвiсаў па распаўсюджанню музыкi i вiдэа праз Iнтэрнэт iTunes запусцiў у продаж першы рускамоўны альбом «Чертополох». Што адметна, належыць ён беларускаму незалежнаму праекту «Атмаравi».

Але, раскручваючыся з дапамогай сусветнага павуцiння, выканаўца не забываецца таксама «адкуль ёсць пайшоў». Ён працягвае даваць невялiкiя канцэрты ў Беларусi, Расii i ва Украiне. У хуткiм часе збiраецца яшчэ i ў тур па Германii.

ТАНЦАВАЦЬ ТАК, ШТО ПРОСТА «АХ!»

Пацiху, патроху, аднак Аляксей Хлястоў завяршае працу над сваiм другiм паўнавартасным альбомам. Запiс песень праходзiў у Маскве пад кiраўнiцтвам сябра i кампазiтара Андрэя Сланчынскага. Дыск выйдзе ў другой палове лiстапада, а пакуль артыст прадстаўляе свае новыя песнi. На запiс адной з iх, «Папяровая кветка», ён з’явiўся ў акружэннi чатырох дзяўчат-танцорак.

— Песня выканана ў стылi гламурных вечарынак, i я вырашыў падмацаваць яе прафесiйным балетам. Былi адабраныя лепшыя дзяўчаты з розных танцавальных калектываў, — расказвае Аляксей. Дарэчы, артыст i сам не пасiўна выконваў песню, а танцаваў разам з балетам, жартам патлумачыўшы, што побач з такiмi прыгажунямi кожны будзе танцаваць. Самi дзяўчаты, жартуючы ў адказ, назвалi свой балет «АХ!» — па iнiцыялах Хлястова. Ну, а вынiк гэтай «ахавай» працы мы ўбачым у новых выпусках «Сярэбранага грамафона».

КАЛIФОРНIЯ I БРЭСТ: КУРС НА ЗБЛIЖЭННЕ

Брэсцкi гурт «Spasenie» намiнаваны на атрыманне музычнай прэмii Just Pain Folks Music Awards, якая штогод уручаецца ў Калiфорнii. Песня беларусаў «Сонца за кармой» прэтэндуе на перамогу ў намiнацыi «Еўрапейская музыка».

Заяўкi на ўдзел у цырымонii падавалi каля 50 тысяч (!) выканаўцаў i калектываў з усяго свету, але арганiзатары выбралi ўсяго 400 прэтэндэнтаў.

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следам за Ксюшай Сiтнiк абзавёўся ўласным клiпам яшчэ адзiн юны артыст, уладальнiк трэцяй прэмii на «Славянскiм базары-2005» i лаўрэат Спецыяльнага фо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика