Першая шайбаСпорт-тайм ПЕРШАЯ ШАЙБАБеларускi абаронца Руслан Салей закiнуў першую шайбу за «Фларыду Пантэрз», свой новы клуб у НХЛ, у матчы з «Рэйнджэрс». Праўда, хакейная каманда нашага земляка ўсё ж уступiла ў родных сценах па булiтах — 3:4. БАТЭ БУДЗЕ ЗМАГАЦЦА ЗА НОВЫ ТЫТУЛ Самы моцны беларускi клуб у гэтым футбольным сезоне па вынiках нацыянальнага першынства паспрабуе стаць лепшым i на прасторы СНД i Балтыi: у студзенi барысаўскi БАТЭ возьме ўдзел у XV Мiжнародным турнiры «Кубак чэмпiёнаў Садружнасцi краiн СНД i Балтыi-2007» у Маскве. Паводле жараб’ёўкi, што адбылася днямi, каманда Iгара Крыушэнкi апынулася ў групе «А» з чэмпiёнамi Таджыкiстана, Расii i Казахстана (сапернiкi пазначаны ў парадку сустрэч з беларусамi). У чвэрцьфiнал пройдуць па дзве лепшыя каманды квартэта. ЛЯНЦЭВIЧА ПАТАПIЛА «ТАРПЕДА» У расiйскiм футбольным першынстве вызначылiся два няўдачнiкi, якiя пакiдаюць прэм’ер-лiгу. На жаль, сярод iх ёсць i маскоўскае «Тарпеда», за якое выступае беларускi абаронца Дзмiтрый Лянцэвiч. Акрамя аўтазаводцаў, з элiты ў нiжэйшы дывiзiён адправiўся i яраслаўскi «Шыннiк», за якi гуляе беларускi абаронца Сяргей Амельянчук. Праўда, у адрозненне ад Лянцэвiча ён можа застацца ў прэм’ер-лiзе, бо ў «Шыннiку» знаходзiцца на правах арэнды. Памiж аўтсайдарамi значны адрыў: пасля 28 тураў «Тарпеда» набрала 21 ачко, а «Шыннiк» — 10. НЕБЛАГI ЗНАК ПЕРАД СТАРТАМ Напярэдаднi адборачнага турнiру чэмпiянату свету-2007 (пачнецца ў канцы лiстапада) беларуская жаночая гандбольная зборная стала трэцяй на мiжнародных спаборнiцтвах у Звянiгарадзе на Кубак федэрацыi гандбола Маскоўскай вобласцi. У гульнi за «бронзу» наша каманда мералася сiламi з расiйскiм «Лучом» — 29:28. ПАРТНЁРАМ ЗIДАНА СТАНЕ ШУМАХЕР Мiхаэля Шумахера i Зiнедзiна Зiдана зблiзiў зусiм не спорт, а ...фiльм «Астэрыкс на Алiмпiйскiх гульнях», дзе здымаюцца знакамiты аўтагоншчык у класе «Формула-1» i вядомы ў свеце футбалiст. Дарэчы, немец мае вопыт тыповай працы, бо агучваў некалькi эпiзодаў у мультфiльме «Тачкi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi абаронца Руслан Салей закiнуў першую шайбу за «Фларыду Пантэрз», свой новы клуб у НХЛ, у матчы з «Рэйнджэрс»
|
|