21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шэкспiр быў. А цi быў мюзiкл?

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Iграй класiку — будзеш мець поспех. Тыя ж вечныя сюжэты Шэкспiра могуць «выцягнуць» любы спектакль. Здаецца, драматургii Шэкспiра павiнны сказаць дзякуй за спектакль «Утаймаванне свавольнiцы» ў Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя Горкага.

Вясёлая, iнтрыгуючая гiсторыя, не пазбаўленая да таго ж зерня для роздуму. Свавольная дзяўчына, якая не слухае нават бацьку, насмiхаецца над прыгажуняй-сястрой, вакол якой рояцца жанiхi. Тым не менш, сама Катарына марыць пра тое, каб узяць шлюб па каханню. Ды толькi жанiхоў вартых няма сярод тых, што заходзяць у дом сiньёра Бапцiсты. Апроч аднаго, якi з’яўляецца нечакана i так жа нечакана ўмудраецца дабiцца згоды бацькi на шлюб з Катарынай, за якой збiраецца атрымаць добры пасаг. Пятручыа рашучы, не менш свавольны, чым дзяўчына, якая сваiмi паводзiнамi толькi распальвае ў iм пачуццё i жаданне зламаць яе волю любымi шляхамi. Гэта выдатна сыграў Сяргей Чэкерэс разам з маладой артысткай Веранiкай Пляшкевiч. У вынiку — усе шчаслiвыя, усе смяюцца. Шчаслiвая сястра Б’янка (артыстка Юлiя Кадушкевiч), шчаслiвыя бацькi. I гледачы, у прынцыпе, шчаслiвыя.

Усё, здаецца, у гэтым спектаклi было, нават танцы i музыка. Дарэчы, абяцаная: было заяўлена, што Шэкспiр у пастаноўцы Валянцiны Ераньковай атрымаецца ў жанры мюзiкла. Гэта так модна сёння!

«Драматычны твор у жанры мюзiкла» — што гэта? Задавала сабе такое пытанне, калi глядзела спектакль. Так, музыка была. Зрэшты, амаль ва ўсiх тэатральных спектаклях яна прысутнiчае. Аднак толькi гэта не робiць iх мюзiкламi. Ёсць у беларускiх тэатрах i такiя спектаклi, дзе артысты не толькi гавораць, але месцамi i спяваюць. Але яны не называюцца мюзiкламi (тэатр музкамедыi — асобны выпадак). Чаму? Ды таму, што стваральнiкi не гуляюць з гледачом, а называюць рэчы як ёсць. Таму што мюзiкл — гэта калi героi пад музыку раскрываюць сябе, свой свет, свае памкненнi, пачуццi, калi сола розных персанажаў сплятаюцца ў адзiную драматургiчную дзею i маюць пры гэтым сэнс. I музыка тут iграе сваю ролю ў спектаклi, а не ўспрымаецца проста як дадатак да яго.

Канешне, можна ўсё спiсаць на тое, што, маўляў, для нас i гэта добра. А я не згодная! Добра — паняцце адноснае. Спажываць можна ўсё, што заўгодна, i шмат хто так робiць. Але адна справа, калi чалавек, напрыклад, харчуецца пiражкамi, няхай i свежымi, i зусiм iншая, калi ён прыхiльнiк збалансаванага харчавання. Так i ў мастацтве. Некаторыя могуць называць мастацтвам толькi папулярную музыку, а некаторыя пад гэтым паняццем будуць разумець класiчную. Таму калi гаворка iдзе пра мюзiкл паводле Шэкспiра, думаецца, музычныя тэмы ў iм павiнны быць вартымi драматургiчных, закладзеных аўтарам. Iнакш атрымлiваецца, што ты задаволены, але пры гэтым не можаш выключыць, што цябе падманулi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iграй класiку — будзеш мець поспех. Тыя ж вечныя сюжэты Шэкспiра могуць «выцягнуць» любы спектакль. Здаецца, драматургii Шэкспiра павiнны сказаць дзяк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика