Метанол — толькi ў бяспечных дозах
Надзея НIКАЛАЕВА
З 1 снежня 2006 года ў Беларусi ўводзiцца забарона на вытворчасць, увоз i рэалiзацыю на яе тэрыторыi шклоабмывальнiкаў, якiя ўтрымлiваюць больш за 0,05 аб’ёмных працэнтаў метанола. Адпаведную пастанову падпiсаў Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Рымжа.
Як тлумачаць медыкi, метанол — вельмi небяспечнае для чалавека рэчыва, якое нават можа прывесцi да страты зроку. Таму шклоабмывальнiкi з метанолам нейкi час увогуле знаходзiлiся ў нашай краiне пад забаронай. Аднак, як паказала практыка, поўнасцю пазбавiцца ад танных шклоабмывальнiкаў з метанолам амаль немагчыма (нават калi вытворцы ўказвалi на этыкетках, што iх прадукцыя не ўтрымлiвае метанол, лабараторныя даследаваннi сведчылi аб iншым), таму i было вырашана ўвесцi абмежаваннi на ўтрыманне метанолу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 снежня 2006 года ў Беларусi ўводзiцца забарона на вытворчасць, увоз i рэалiзацыю на яе тэрыторыi шклоабмывальнiкаў, якiя ўтрымлiваюць больш за 0,0 |
|