Правоў было шмат...
Вiктар САВIЦКI
Мая жонка ва ўласнасцi мела палову прыватнага дома ў Мiнску. У ёй жылi i, канешне ж, былi прапiсаны нашы сыны, iх жонкi i дзецi. У 2005 годзе наш дом знеслi, мы перасялiлiся ў новыя кватэры. Але, што цiкава, жонка атрымала жыллё ва ўласнасць, а сыны — па дагавору найму. Гэта значыць, для таго, каб i iм стаць уласнiкамi, трэба займацца прыватызацыяй. Цi законна гэта?
В. УЛАДЗIМIРАЎ. У адпаведнасцi з арт. 104 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь у выпадку зносу аднакватэрнага, блакiраванага жылога дома, пабудоў пры iм, якiя належаць на момант зносу грамадзянiну на праве ўласнасцi, у сувязi з адабраннем зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб, указанаму грамадзянiну сумесна з членамi яго сям’i прадастаўляецца за кошт адпаведных прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, якiм адводзiцца зямельны ўчастак, па выбару грамадзянiна права на: атрыманне ва ўласнасць добраўпарадкаванай кватэры, якая адпавядае патрабаванням Жыллёвага кодэкса (жылое памяшканне прадастаўляецца ў межах ад 15 да 20 кв. метраў агульнай плошчы на аднаго чалавека. Жылое памяшканне можа быць прадастаўлена з перавышэннем максiмальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы, калi яно складае аднапакаёвую кватэру або прызначана для пражывання грамадзян рознага полу, акрамя мужа i жонкi, а таксама ў выпадку прадастаўлення дадатковай плошчы. Грамадзянам, якiя пакутуюць ад цяжкiх формаў хранiчных захворванняў, звыш мiнiмальнай нормы прадастаўлення агульнай плошчы жылога памяшкання прадастаўляецца дадатковая плошча ў выглядзе пакоя або ў памеры пятнаццацi квадратных метраў агульнай плошчы. Пералiк захворванняў, якiя даюць права на атрыманне дадатковай плошчы, устанаўлiваецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання па ахове здароўя); будаўнiцтва i (або) атрыманне ва ўласнасць жылога дома, пабудоў пры iм, якiя раўнацэнныя тым, што зносяцца, па добраўпарадкаванню i агульнай плошчы; перанос i аднаўленне пры наяўнасцi тэхнiчнай магчымасцi дома, што зносiцца, пабудоў i насаджэнняў пры iм; атрыманне грашовай кампенсацыi за жылы дом, якi зносiцца, пабудовы i насаджэннi пры iм (яна вызначаецца на падставе заключэння экспертызы аб кошце жылога дома, пабудоў i насаджэнняў пры iм). Прадастаўленне членам сям’i ўласнiка дома, якi зносiцца, жылых памяшканняў па дагавору найму дзеючым жыллёвым заканадаўствам не прадугледжана. Спрэчкi, звязаныя з прызнаннем права ўласнасцi на жылое памяшканне, якое атрымана ў сувязi са зносам дома, што належаў грамадзянiну на праве ўласнасцi, разглядаюцца ў судовым парадку.
|
|