21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр КАНАПЛЁЎ: «Размова з Беларуссю на мове санкцый i вiзавых абмежаванняў неперспектыўная»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

У дзевяты раз у беларускай сталiцы ў гэтыя выхадныя завяршыўся мiжнародны Мiнскi форум. У яго рабоце ўдзельнiчалi палiтыкi, паслы, палiтолагi, даследчыкi, эканамiсты з розных краiн Еўрапейскага саюза, у прыватнасцi, дэпутаты нямецкага бундэстага, прадстаўнiкi дзелавых колаў Германii, i г.д. Усяго ў Мiнск прыбылi больш за 300 замежных гасцей, з iх 85 немцаў.

У Мiнскiм форуме традыцыйна бяруць удзел дэпутаты беларускага парламента, бо гэта, як сёння модна казаць, зручная пляцоўка для сустрэч з парламентарыямi Германii, iншых дзяржаў, абмену думкамi i поглядамi наконт стану двухбаковых адносiнаў, сiтуацыi ў Еўропе i свеце.

Сёлета ў рабоце форуму ўпершыню ўдзельнiчаў Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Канаплёў. Яго прамова была выслухана з вялiкай увагай. I як потым адзначыў пасол ФРГ у Беларусi Марцiн Хекер, выступленне кiраўнiка беларускага парламента стала своеасаблiвым падарункам для ўдзельнiкаў форуму.

Уладзiмiр Канаплёў у сваiм шчырым, прамым i без дыпламатычных круглых фраз, экiвокаў i намёкаў выступленнi патлумачыў, чаму ён раней не ўдзельнiчаў у форуме. У першую чаргу таму, што не бачыў практычнай аддачы ад абмеркавання злабадзёных пытанняў на форуме. З пачатку яго дзейнасцi, нагадаў старшыня Палаты, былi разгледжаны каля сотнi актуальных пытанняў. Але форум так i не выйшаў за рамкi дыскусiйнага клуба. На погляд Уладзiмiра Канаплёва, яго аддача за мiнулыя восем гадоў пакуль несупастаўная з намаганнямi па яго арганiзацыi.

Разам з тым ён лiчыць, што сама iдэя правядзення форуму заслугоўвае ўсялякай падтрымкi. Менавiта з надзеяй паспрыяць на перавод абмяркоўваемых праблем у практычнае рэчышча ён даў згоду на ўдзел у форуме.

Старшыня Палаты адзначыў, што патэнцыял форуму несумненны i пры новых падыходах у яго арганiзацыi мог бы ператварыцца ў адзiн з эфектыўных iнструментаў рэалiзацыi ўзаемных iнтарэсаў Беларусi i Еўрапейскага саюза.

Што гэтаму перашкаджае? Старшыня Палаты даў прамы адказ: у дыялогу з Еўрапейскiм саюзам не заўсёды адэкватна ўспрымаюцца аргументы беларускага боку, прадузята iнтэрпрэтуецца сiтуацыя ў нашай краiне. З гэтай нагоды, выказаў думку Уладзiмiр Канаплёў, для ЕС надышоў час больш уважлiва прыглядзецца да рэалiй сённяшняга дня ў Беларусi. I вырашыць для сябе важнае пытанне: працягваць далей неэфектыўную палiтыку двайных стандартаў цi выпрацаваць новую палiтыку па ўзаемадзеянню з Беларуссю на роўнай аснове, разглядаць нашу краiну ў якасцi надзейнага партнёра ў новай Еўропе.

Старшыня Палаты падкрэслiў, што ўжо наспела неабходнасць адмовiцца ад клiшэ, якiя склалiся. Таму iмкненне партнёраў з Еўрапейскага саюза больш глыбока ўнiкнуць у сутнасць палiтычных i эканамiчных працэсаў у Беларусi заўсёды знойдзе разуменне i сустрэчны водгук. Пераадоленне ўзнiкаемых праблемных пытанняў, штучных бар’ераў у адносiнах Беларусi з Захадам, у прыватнасцi з Еўрапейскiм саюзам, будзе ў iнтарэсах абодвух бакоў.

Старшыня Палаты адзначыў, што нашы партнёры павiнны паважаць выбар беларускага народа, якi выпакутаваў сваю дзяржаўнасць i свой шлях развiцця, бо гэты выбар абсалютна нiкому не пагражае. Пазiцыя Беларусi застаецца дакладнай i яснай: узаемадзеянне можа быць прадуктыўным толькi на аснове ўзаемнай павагi, прагматыкi i здаровага сэнсу. Будаўнiцтва па-сапраўднаму новай Еўропы ў цэнтральнай i ўсходняй частках нашага кантынента без Беларусi будзе як мiнiмум незавершаным.

Уладзiмiр Канаплёў звярнуў увагу ўдзельнiкаў форуму на тое, што размова з Беларуссю на мове санкцый i вiзавых абмежаванняў неперспектыўная. Бо практыка выкарыстання забарон нiколi яшчэ не прыводзiла да дасягнення пастаўленых мэтаў. Яна дэструктыўная i недэмакратычная па свайму зместу.

Старшыня Палаты адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала i выступае за развiццё канструктыўнага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва з ЕС i гатовая да яго настолькi, наколькi гатовыя заходнiя партнёры.

Уладзiмiр Канаплёў у якасцi аргумента прывёў лiчбы гандлёвага абароту з краiнамi Еўрапейскага саюза, якi за апошнiя пяць гадоў вырас у пяць разоў, пры гэтым беларускi экспарт — у дзесяць разоў. Ён сказаў, што Беларусь зацiкаўлена ў паўнацэнным удзеле ў будаўнiцтве новай Еўропы, звязвае вялiкiя надзеi з палiтыкай добрасуседства Еўрапейскага саюза.

Старшыня Палаты нагадаў пра магчымасцi транзiту нашай краiны, яе значным патэнцыяле ў забеспячэннi паставак энерганосьбiтаў на Захад.

Напрыканцы свайго выступлення Уладзiмiр Канаплёў заклiкаў прысутных актыўна ўдзельнiчаць у будаўнiцтве аб’яднанай Еўропы без раздзяляльных бар’ераў.

Дарэчы, гэты тэзiс быў адным з самых абмяркоўваемых на пленарным пасяджэннi, у рабочых групах, сустрэчах у кулуарах. Сёлета форум невыпадкова выклiкаў вялiкую цiкаўнасць як замежных гасцей, так і прадстаўнiкоў беларускага боку. Яны, мiж iншым, адзначалi важнасць удзелу у форуме шматлiкай нямецкай дэлегацыi. Асаблiвасць моманту ў тым, што ў наступным годзе Германiя першыя шэсць месяцаў будзе старшынстваваць у Еўрапейскiм саюзе, таксама з 1 студзеня 2007 года яна пачне выконваць функцыi старшынi ў «вялiкай васьмёрцы» — клубе самых развiтых i ўплывовых краiн свету.

Таму, натуральна, на форуме размова часта выходзiла за межы традыцыйнага для папярэднiх такiх сустрэч абмеркавання стану i перспектыў беларуска-германскiх двухбаковых адносiнаў, а часта закранала праблематыку суседства Еўрапейскага саюза з iншымi краiнамi, у тым лiку i Беларуссю. А агульнавядома, што Германiя разглядае тэму суседства ЕС з краiнамi Усходняй Еўропы як адну з самых важных на перыяд свайго старшынства ў Еўрапейскiм саюзе. З гэтай нагоды трыбуна форуму прадаставiла выдатны шанц прадстаўнiкам Беларусi ў час дыялогу i дыскусiй данесцi партнёрам з Германii свой пункт погляду на рэалiзацыю новай палiтыкi суседства ЕС, ролю нашай краiны ў гэтым працэсе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзевяты раз у беларускай сталiцы ў гэтыя выхадныя завяршыўся мiжнародны Мiнскi форум. У яго рабоце ўдзельнiчалi палiтыкi, паслы, палiтолагi, даследч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика