Хроніка апошніх падзей
Паўднёвая Асецiя прагаласавала за незалежнасць
Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, каля 99 працэнтаў жыхароў гэтай непрызнанай рэспублiкi, якiя прыйшлi на выбарчыя ўчасткi 12 лiстапада, прагаласавалi за тое, каб Паўднёвая Асецiя захавала свой незалежны статус i была прызнана мiжнароднай супольнасцю. Паводле iнфармацыi цэнтральнай выбарчай камiсii рэспублiкi, на прэзiдэнцкiх выбарах, якiя праводзiлiся адначасова з рэферэндумам, перамог дзеючы кiраўнiк Паўднёвай Асецii Эдуард Какойты. Паводле папярэднiх звестак, за яго аддалi галасы 96 працэнтаў выбаршчыкаў. Усяго, паводле iнфармацыi ЦВК непрызнанай рэспублiкi, на выбарчыя ўчасткi прыйшлi 52 337 чалавек, што складае 95,2 працэнта ад агульнай колькасцi выбаршчыкаў. Польшча заблакiравала перамовы памiж Расiяй i ЕС Польшча адмовiлася зняць вета з перамоў па заключэнню новага пагаднення аб партнёрстве памiж Расiяй i Еўрапейскiм саюзам. Афiцыйную Варшаву не задавальняе забарона на ўвоз польскага мяса ў Расiю. Акрамя таго, Польшча настойвае на тым, каб Расiя ратыфiкавала Энергетычную хартыю. Расiя на чвэрць забяспечвае патрэбу ЕС у газе i нафце. Па гэтай прычыне падпiсанне Хартыi для краiн Еўрасаюза асаблiва важна. Аднак Расiя пакуль адмаўляецца ратыфiкаваць дакумент, бо не хоча дазваляць свабодны доступ замежных кампанiй на ўласны энергетычны рынак. Таму, як паведамляе ВВС, некаторыя пункты Энэргетычнай хартыi планавалася перанесцi ў пагадненне аб партнёрстве. Раней пра тое, што Польшча мае намер заблакiраваць перамовы, заявiў прэм’ер-мiнiстр Польшчы Яраслаў Качыньскi. Дзярждума РФ папросiць адкласцi смяротны прысуд Хусейну Праект пастановы па сiтуацыi ў Iраку ў сувязi з вынясеннем смяротнага прысуду Садаму Хусейну расiйскiя парламентарыi разгледзяць заўтра на пленарным пасяджэннi. На думку дэпутатаў, выкананне прысуду былому iракскаму лiдару неабходна адкласцi. Як адзначаецца, прывядзенне прысуду ў сiлу, а таксама магчымы вывад з Iрака кантынгенту шэрагу краiн каалiцыi, дэстабiлiзуе абстаноўку ў рэгiёне. Як паведамлялася, вярхоўны трыбунал Iрака 5 лiстапада прысудзiў Садама Хусейна да смяротнага пакарання праз павешанне па абвiнавачанню ў забойстве 148 шыiтаў у вёсцы Дуджэйл. Смяротны прысуд таксама вынесены яго брату, былому кiраўнiку разведкi Iрака Барзану аль-Цiкрыцi, i былому старшынi Iракскага рэвалюцыйнага суда Аваду Хамеду аль-Бандэру. З асуджэннем смяротнага прысуду Садаму ўжо выступiлi Еўрасаюз i Ватыкан. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, каля 99 працэнтаў жыхароў гэтай непрызнанай рэспублiкi, якiя прыйшлi на выбарчыя ўчасткi 12 лiстапада, прагаласавалi
|
|