21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крытыка прызнана правiльнай

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Па слядах нашых выступленняў

16 верасня мы апублiкавалi матэрыял пад загалоўкам «Такая праблемная бульба»

Артыкул быў абмеркаваны ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, i намеснiк мiнiстра В. ПАЎЛОЎСКI паведамiў нам наступнае. Сапраўды, распрацаваная РУНIП IМСХ «НАН Беларусi» бульбасаджалка СК-4 (вытворца — ААТ «Мотавела») мела шэраг iстотных недапрацовак. Выраблены новы ўзор машыны, якi прайшоў выпрабаваннi на ГУ «Беларуская машынавыпрабавальная станцыя» ў жнiўнi сёлета.

Правiльная заўвага выказана i адносна якасцi вырабляемай тэхнiкi РУП «Гомсельмаш» i ААТ «Гiдрасельмаш». У ходзе эксплуатацыi ўборачных машын гэтых прадпрыемстваў летась быў выяўлены шэраг iстотных недахопаў, па якiх сёлета яны выканалi комплекс канструктарскiх i тэхналагiчных мерапрыемстваў. I гэта дазволiла ў пэўнай ступенi палепшыць надзейнасць пастаўляемых машын.

Пастаўлены 101 бульбаўборачны камбайн ПКК-2-02. Тэхнiчнае выкананне машыны i якасць выканання тэхналагiчнага працэсу дазваляюць убiраць за дзень ад двух да чатырох гектараў бульбы пры адносна невялiкiх стратах.

Што датычыцца заўваг па бульбасартавальных пунктах, дык у адкрытым акцыянерным таварыстве «Бабруйскаграмаш» асвоены ў апошнi час такiя пункты (ПКСП-25), i яны адпавядаюць замежным аналагам. Сёлета такiх пунктаў у сельскагаспадарчыя арганiзацыi рэспублiкi пастаўлена шэсць.

Атрымалi мы рэагаванне на артыкул i ад галоўнага канструктара па кормаўборачнай тэхнiцы РКУП «ГСКБ» (Гомель) А. РАХЛIЦКАГА. Ён паведамляе, што касiлка-здрабняльнiк КIН-Ф-1500 вытворчасцi завода лiцця i нармаляў з 1994 года прызначана для скошвання зялёных траў, кукурузы i iншых сiласуемых культур вышынёй не больш за 1,2 метра з адначасовым здрабненнем i пагрузкай у транспартныя сродкi. Але магчыма i выкарыстанне яе для ўборкi бацвiння бульбы. Сёлета яна прайшла працэдуру сертыфiкацыi на адпаведнасць патрабаванням стандартаў Еўрапейскага саюза i адна з першых машын «Гомсельмаша» атрымала права на маркiроўку знакам «СЕ».

Аднак у сувязi з публiкацыяй у «Звяздзе» заўваг у адрас прадпрыемства РКУП «ГСКБ» у канцы верасня накiравала пiсьмо генеральнаму дырэктару Гомельскай абласной асацыяцыi плодаагароднiннай прадукцыi i бульбы В. Папкову з просьбай паведамiць падрабязней аб наяўных крытычных заўвагах па касiлцы пры выкарыстаннi яе на кашэннi бацвiння бульбы, бо дадзены вiд работ сапраўды мае спецыфiчныя асаблiвасцi, звязаныя з рэльефам поля (наяўнасцю грабянёў). У адпаведнасцi з iснуючай у РУП «Гомсельмаш» практыкай па вынiках прадстаўленых iм матэрыялаў прадпрыемства прыме ўсе магчымыя захады, каб максiмальна ўлiчыць патрабаваннi спажыўцоў.

Не абышоў маўчаннем артыкул i дырэктар ААТ «Гiдрасельмаш» В. ЧАКУЛАЕЎ. Ён паведамiў, што ў 2005 годзе па заказу ААТ «Гомельаблаграсэрвiс» была выраблена партыя касiлак, якая адпраўлена на Гомельшчыну. Пры паступленнi новых заказаў заўвагi спажыўцоў па канструкцыi машыны будуць улiчаны.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 верасня мы апублiкавалi матэрыял пад загалоўкам «Такая праблемная бульба»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика