21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«У Iвацэвiчах сёння як у Маскве»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Брэстчына шмат гадоў па традыцыi праводзiць свае «Дажынкi» пасля рэспублiканскiх. Але сёлета абласное свята адбылося ў Дзень работнiка сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi аграпрамысловага комплексу i змест фэсту, так бы мовiць, значна пашырыўся. Ушанавалi цяпер не толькi тых, хто вырошчваў i ўбiраў хлеб, але i працаўнiкоў фермаў, даярак, заатэхнiкаў, корманарыхтоўшчыкаў. Пра гэта i сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн СУМАР:

— Мы адышлi сёлета ад прывычнага сцэнарыя правядзення абласнога свята, каб ахапiць увагай як мага больш людзей. Сёння хочацца падзякаваць у першую чаргу перадавiкам, якiх можна пазнаць па прыгожай чырвонай стужцы, а таксама ўсiм механiзатарам, даяркам, паляводам, хто сваёй працай стварае наш агульны дабрабыт.

Сёлета аграрыi вобласцi недабралi збожжа, бо прырода ўнесла свае карэктывы ў планы земляробаў. Але ж людзi працавалi сумленна. Як нiколi, была ўнесена на палi аптымальная колькасць угнаенняў; аралi, сеялi, даглядалi пасевы ў тэрмiн з захаваннем правiлаў тэхналогii. А значыць, нягледзячы на канчатковы вынiк, людзi заслужылi вялiкую падзяку. Тым больш што сёлета ўпершыню ў вобласцi атрымана больш за мiльён кармавых адзiнак травяных кармоў. Упершыню валавы збор цукровых буракоў склаў звыш 800 тысяч тон.

Мы рады, што Iвацэвiчы — месца правядзення свята, па яшчэ адной «дажыначнай» традыцыi, абнавiлiся i папрыгажэлi. Налета, думаю, збяромся з гэтай нагоды ў Жабiнцы, каб гэты гарадок добраўпарадкаваць, адрамантаваць, як Iвацэвiчы сёлета.

Старшыня Iвацэвiцкага райвыканкама Анатоль ТКАЧУК:

— Сёння ўсе словы падзякi гучаць у адрас аграрыяў, а мы адрасуем iх таксама будаўнiкам, дарожнiкам, энергетыкам i iншым спецыялiстам, якiя дапамаглi лiтаральна змянiць аблiчча горада. Вялiкая работа праведзена па рамонту жылых дамоў разам з дваровымi тэрыторыямi, а таксама аб’ектаў сацкультбыту. Шмат гадоў Iвацэвiчы не бачылi такога добраўпарадкавання. Сучасны выгляд набылi вулiцы Ленiна, Клютко, Чарткова, Заслонава, Дэпутацкая, Савецкая, а таксама цэнтральная плошча, на якой праведзена рэканструкцыя. Даўно чакаў сваёй чаргi канал «Безыменны», яго добраўпарадкавалi.

Пастаралiся i гандлёвыя арганiзацыi. Набылi сучасны выгляд многiя магазiны, кафэ, абнавiўся рэстаран «Шчара».

Начальнiк Iвацэвiцкага райсельгасхарча Андрэй ПIСАРЫК:

— Пры ўсiх складанасцях нам удалося закупiць у гэтым годзе 17 новых айчынных збожжаўборачных камбайнаў. Не было праблем i з гаруча-змазачнымi матэрыяламi. У нас былi ўсе магчымасцi ўбраць ураджай у тэрмiн да трох тыдняў. Так яно i было б, каб не капрызы надвор’я. Але трэба адзначыць, што ў гэтых, экстрэмальных для хлебароба ўмовах, спецыялiсты i працаўнiкi не дазвалялi сабе разгубiцца. Многiя гаспадаркi не чакалi надвор’я, а закладвалi збожжа на корм. У гэтым годзе ўпершыню закуплены чатыры агрэгаты па кансерваваннi збожжа — плюшчылкi. Налета плануем закупiць такiх машын яшчэ некалькi.

Даярка СВК «Пакроўскi» Кобрынскага раёна Людмiла КУПРЫЯНЮК, якая заняла другое месца ў спаборнiцтве:

— Прыемна, што на «Дажынках» успомнiлi пра нас, жывёлаводаў. Наша работа, вiдаць, не лягчэйшая i не менш патрэбная, чым работа механiзатара i палявода.

Маладыя бацькi Аксана i Iгар ЛЕСIКI (з каляскай):

— Мы жывём у сталiцы, на выхадныя прыехалi да бацькоў. Iвацэвiчы проста не пазнаць. А сёння тут проста як у Маскве — паток людзей, нельга прайсцi, каб не зачапiць локцем каго. I кiрмаш годны. Малому падарункаў накуплялi i для ўсёй сям’i рознай смакаты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэстчына шмат гадоў па традыцыi праводзiць свае «Дажынкi» пасля рэспублiканскiх. Але сёлета абласное свята адбылося ў Дзень работнiка сельскай гаспад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика