«Фольксваген» уехаў у тралейбус
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску вадзiцель аўтамабiля «Фольксваген» выехаў насустрач тралейбусу: на жаль, у гэтым дарожна-транспартным здарэннi ёсць ахвяры.
Здарэнне зафiксавана каля сямi гадзiн ранiцы. Сталiчны 26-гадовы непрацуючы жыхар на «Фольксвагене» выскачыў на паласу сустрэчнага руху, па якой у гэты час ехаў тралейбус. У вынiку аварыi вадзiцель легкавушкi i яго 26-гадовы пасажыр, таксама мiнчанiн, загiнулi. А яшчэ адна пасажырка «Фольксвагена», 20-гадовая жыхарка Пiнска, атрымала цялесныя пашкоджаннi i была змешчана ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску вадзiцель аўтамабiля «Фольксваген» выехаў насустрач тралейбусу: на жаль, у гэтым дарожна-транспартным здарэннi ёсць ахвяры
|
|