Новыя Iнтэрнэт-магчымасцi для школ
Надзея НIКАЛАЕВА
Аб увядзеннi для беларускiх школ двух спецыяльных тарыфных планаў «Школьны эканом» i «Школьны стандарт» на высокахуткасны доступ у Iнтэрнэт па тэхналогii ADSL аб’явiла Рэспублiканскае аб’яднанне «Белтэлекам».
Абодва планы забяспечваюць доступ у Iнтэрнэт з 8.00 да 11.00 i з 15.00 да 18.00 з панядзелка па суботу. Так, тарыф «Школьны эканом» дазваляе працаваць з хуткасцю 128 Кбiт/с для ўваходзячага трафiка. Падключыцца на яго можна пры наяўнасцi мiнiмум чатырох камп’ютараў. На тарыфны план «Школьны стандарт» можна падключыцца, маючы не менш за 8 камп’ютараў. Хуткасць спалучэння складае для ўваходзячага трафiка 256 Кбiт/с.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб увядзеннi для беларускiх школ двух спецыяльных тарыфных планаў «Школьны эканом» i «Школьны стандарт» на высокахуткасны доступ у Iнтэрнэт па тэхнало
|
|