21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як змадэлiраваць будучыню па ўласнаму жаданню?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА

777

Не так многа сярод нас тых, хто жыве адным днём, задаволены тым, што мае, i не прагне большага. У масе ж сваёй вiд homo sapiens вызначаецца неаслабнай цiкаўнасцю да сваёй будучынi, лёсу, наканаванасцi, а таксама ўпартым iмкненнем гэтую прадвызначанасць змянiць. Чалавеку хочацца кантраляваць сваё жыццё, заўсёды быць гаспадаром сiтуацыi, а не ахвярай. А гэта цяжка ажыццявiць, калi не ведаеш, што цябе чакае праз гадзiну, дзень, месяц. Планаваць мы можам, а вось рэалiзаваць задумы атрымлiваецца не заўсёды. Вось i не зарастае народная сцяжына да варажбітак, астролагаў, прадказальнiкаў, празорцаў. Аднак дзе гарантыя, што яны раскрыюць чалавеку яго сапраўдны лёс, а не «запраграмуюць» на тое, што недакладна ўбачылi i недарэчна iнтэрпрэтавалi? Па адказы мы звярнулiся да кiраўнiка Беларускай асацыяцыi экстрасэнсаў, ганаровага доктара навук Акадэмii фiзiчнай культуры i спорту Васiля Iванавiча Конанцава.

— Раскажыце, калi ласка, адкуль празорцы i варажбіткі чэрпаюць звесткi аб будучынi чалавека?

— З энергетычна-iнфармацыйнага поля (своеасаблiвай сусветнай базы даных), я называю яго полем жыцця. Яно не мае дакладнага месца размяшчэння, з’яўляецца ўсюдыпранiкальным, i менавiта яно абумоўлiвае iснаваннне жыцця на нашай планеце. Знiшчыце гэтае поле: i Зямля стане стэрыльнай, хоць Сонца будзе працягваць свяцiць, а атмасфера i клiмат будуць прыдатнымi для iснавання жывых арганiзмаў. Гэтае поле захоўвае iнфармацыю аб кожнай жывой iстоце на Зямлi. Там ёсць звесткi пра мiнулае чалавека, пра яго сённяшнi дзень, пра яго далейшы лёс i нават пра стан здароўя. Энергетычна-iнфармацыйнае поле можна метафарычна назваць «сусветным павуцiннем жыцця». Яно мае свае законы абмену iнфармацыi, якiя чалавеку неабходна вывучаць. На адных паранармальных здольнасцях i iнтуiцыi многа не зробiш.

— Наколькi вартыя даверу прадказаннi лёсу?

— Дзякуючы прыроднай адоранасцi цi пасля перанесенай траўмы, калецтва, некаторыя людзi атрымлiваюць здольнасць «падключацца» да сусветнай базы даных i счытваць iнфармацыю. Чалавечы мозг — «прыбор» даволi дакладны, але для гэтай аперацыi не зусiм падыходзiць. Мала iнфармацыю счытаць, трэба ўмець яе правiльна прааналiзаваць i iнтэрпрэтаваць. Таму пры кантактаваннi з варажбіткамі, астролагамi, празорцамi ў iх прадказаннi неабходна ўносiць карэкцыю, папраўку на суб’ектывiзм. Я лiчу, што даўно наспела неабходнасць у стварэннi адпаведнай апаратуры i адкрыццi профiльнай лабараторыi пры Акадэмii навук для аб’ектыўнага вывучэння поля жыцця i спосабаў уплыву на яго.

— Цi не адбываецца пры агучваннi аднаго з варыянтаў лёсу (падчас гадання, складання астрапрагнозу i iнш.) «праграмаванне» будучынi па «счытанай» мадэлi?

— Будучыня фармiруецца сёння, нашымi ўчынкамi. У кожнага чалавека ёсць свой наканаваны лёс, гэта сапраўды так, але шляхi рэалiзацыi iндывiдуальнага прызначэння могуць рознiцца. Уявiце шырокi калiдор. Можна яго прайсцi ўздоўж правай сцяны, уздоўж левай цi пасярэдзiне. Калi варажбітка зазiрае ў будучыню чалавека, яна счытвае адзiн з варыянтаў i, магчыма, «праграмуе» на яго клiента. Чалавек трапляе ў «iнфармацыйныя цiскi» i аўтаматычна прытрымлiваецца «плана». Тут немагчыма высветлiць — убачыла варажбітка гэты варыянт будучынi цi змадэлiравала яго. Гэты аспект патрабуе навуковага вывучэння.

— Што такое мадэлiраванне будучынi i як гэта адбываецца?

— Я заўважыў, што перад тым, як задуманае ажыццявiцца, спачатку адбываюцца змены на ўзроўнi поля. Думка матэрыяльная, гэта трэба помнiць. Напрыклад, я збiраюся ўзяць аловак са стала, маё поле пры гэтым адпаведным чынам змяняецца. Праз 2 секунды я насамрэч бяру аловак. Магчымы выпадак, калi нешта адцягне маю ўвагу i я забудуся на аловак — тады маё поле зменiцца iншым чынам. Думка змяняе поле — мадэль напаўняецца дзеяннем. А што калi адразу паўплываць на поле, цi матэрыялiзуецца запланаванае? Я пачаў праводзiць эксперыменты. Да мяне звярталiся людзi з пэўнымi жыццёвымi праблемамi. Напрыклад, адзiн чалавек марыў атрымаць кватэру. Аднак iнфармацыя поля жыцця паказвала, што кватэру ён не атрымае. Я змянiў поле — змянiлася i сiтуацыя, чалавек засялiўся на свае квадратныя метры. Былi праведзены сотнi i сотнi аналагiчных эксперыментаў. Незалежныя эксперты давалi ацэнку атрыманым вынiкам. Аказалася, што ў 85—90 працэнтах выпадкаў людзi атрымлiвалi тое, на што «рабiлi заяўкi». Калi ж пачалi высвятляць прычыны няўдач (10—15 працэнтаў), аказалася, што альбо задача была сфармулявана недакладна, альбо яна не мела нiводнай рэальнай перадумовы для рэалiзацыi. Скажам, чалавек пажадаў лятаць як птушка...

— Якiя жыццёвыя сiтуацыi вы можаце змянiць, а якiя — не?

— Ёсць пэўныя ўмовы, пры якiх мадэль будзе працаваць. Найперш, верагоднасць яе ажыццяўлення павiнна складаць хоць бы 10—20 працэнтаў (гэтага дастаткова) i акаляючымi яна павінна ўспрымацца як натуральны працэс (а не цуд). Акрамя таго, дасягненне пажаданага не павiнна прыносiць шкоду iншаму чалавеку. Сумесна з пiцерскiм астролагам Аляксандрам Бузiнавым мы эксперыментавалi з мадэляваннем будучынi. Напрыклад, Бузiнаў складаў прагноз на вялiкую верагоднасць ажыццяўлення пэўнай сiтуацыi, а я змяняў iнфармацыйнае поле, i сiтуацыя не адбывалася. У нас ёсць распрацаваная методыка, якая дазваляе адразу вызначыць — будзе працаваць канкрэтная мадэль будучынi цi не.

— Вы мадэлявалi будучыню толькi асобных людзей цi працавалi i з цэлымi калектывамi?

— 10 гадоў таму я знайшоў паразуменне з боку кiраўнiцтва аднаго спартыўнага клуба адной з краiн блiзкага замежжа. Спачатку я рабiў упор на кантраляванне псiхафiзiчнага стану асобных iгракоў, аднак гэта аказалася малаэфектыўна. Тады я прапанаваў перайсцi да мадэлявання сiтуацыi на перамогу; плюс паралельна праводзiць карэкцiроўку на кожную гульню. Трэнеры пагадзiлiся. У 1996 i 1997 гадах яны паставiлi перада мной складаныя задачы, якiя ўдалося выканаць. Каманда выйшла пераможцай. Сёлета з iншай спартыўнай камандай я правёў аналагiчную работу па адладжанай схеме — вынiкi таксама былi станоўчымi.

— А наколькi такая дапамога стасуецца з маральнымi прынцыпамi i правiламi справядлiвай спартыўнай гульнi?

— Па-першае, гэта быў эксперымент. Па-другое, у краiне, дзе гулялi мае «падшэфныя» каманды, былi сур’ёзныя праблемы са справядлiвым судзействам. Я атрымаў маральнае права ўмешвацца ў сiтуацыю.

— Калi вы маеце здольнасць мадэляваць будучыню, магчыма, гэта зможа зрабiць i нехта iншы?

— Безумоўна. Паўтаруся: думка матэрыяльная. I ў гэтым сэнсе мяне вельмi непакояць галiвудскiя кiнастужкi, прысвечаныя апакалiпсiсу, планетарным катастрофам i iнш. Калi мiльёны людзей гэта бачаць i вераць у верагоднасць такой сiтуацыi (рэалiстычныя спецэфекты гэтаму толькi спрыяюць), то яны — неўсвядомлена — могуць змадэляваць такi варыянт будучынi. Гэта вельмi небяспечна. Узгадаем адзiн прыклад: за сто гадоў да будаўнiцтва «Тытанiка» выйшла кнiга Робiнсана «Гiбель «Тытана», у якой апiсваўся гiганцкi карабель, па тэхнiчных характарыстыках i памерах вельмi падобны на «Тытанiк». У кнiзе «Тытан» тоне, сутыкнуўшыся з айсбергам. Ёсць меркаванне, што катастрофа «Тытанiка» была змадэлявана мiльёнамi чытачоў Робiнсана.

— На працягу ўсёй чалавечай гiсторыi перыядычна з’яўлялiся прарокi канца свету. Наколькi гэта небяспечна для будучынi чалавецтва?

— Вельмi папулярныя прадказаннi Настрадамуса. Я лiчу, што людзi проста падтасоўваюць падзеi сучаснасцi пад яго зашыфраваныя вершы, якiя, магчыма, недакладна перакладзеныя, змененыя пры шматлiкiх перадрукаваннях i перапiсваннях. Прарокi, якiя могуць счытваць iнфармацыю з поля жыцця, часам не ў стане яе правiльна iнтэрпрэтаваць. Яны бачаць, што на пэўным этапе гiсторыi стан энергетычна-iнфармацыйнага поля радыкальна адрознiваецца, але што гэта значыць — прарокi не ведаюць, таму i спрашчаюць — абвяшчаюць канец свету. Калi ж мiльёны людзей у гэта вераць — небяспека мадэлявання сiтуацыi павышаецца. Асабiста я бачу, што вельмi цяжкi перыяд нас чакае ў 2012—2015 гадах. Наўрад цi гэта будзе канец нашай гiсторыi, але непрыемнасцi будуць планетарнага маштабу.

— А калi чалавек у прадказаннi i прароцтвы не верыць?

— Гэта нядрэнна. Недавер — моцная абарона чалавечай псiхiкi ад шкоднай iнфармацыi. Наадварот — залiшняя цiкаўнасць, якая грунтуецца на безумоўнай веры, прыводзiць да разбурэння чалавечай псiхiкi. Таму ўсiм, хто звяртаецца да варажбітак, астролагаў, экстрасэнсаў, раю ставiцца да ўсiх прадказанняў з пэўнай доляй скепсiсу. Не прымайце ўсё чыста на веру.

— Цi можа сам чалавек змянiць сваю будучыню, нават калi варажбітка, астролаг, празорца раскрылi яму яго лёс?

— Хiраманты, якiя «чытаюць» руку чалавека, сцвярджаюць, што з часам знакi на далонях змяняюцца. Скажам, чалавека папярэдзiлi, што ў яго магчымы праблемы з лёгкiмi. Ён кiнуў курыць i штучна змянiў абставiны, якiя ўплывалi на лёс. У такiм выпадку хвароба не праявiлася, знак, якi яе азначаў, з рукi знiк. Аднак усё ж такi прырода даволi жорстка вядзе чалавека па жыццi, каб змянiць сваю будучыню, яму неабходна прыкладаць максiмум намаганняў. Я лiчу, што амаль усе непрыемнасцi здараюцца з чалавекам з-за страты ўвагi i канцэнтрацыi (псiхалагiчнай у першую чаргу).

— Дайце, калi ласка, колькi рэцэптаў, як змянiць сваю будучыню?

— Пазiтыўна мыслiць, планаваць сваё жыццё, ставiць канкрэтныя мэты i iсцi да iх. Але тут ёсць важны нюанс: нельга трымаць у галаве сваю мару пастаянна. Думка павiнна быць перарывiстай. Задумаў нешта — адкладзi ўбок. Iнакш ваша пазiтыўная думка прыцягне да сябе шмат негатыву. Калi нечага вельмi моцна хацець — яно не ажыццявiцца.

— Думка аднаго чалавека можа змянiць яго асабiстую будучыню, а на лёс усяго чалавецтва яна можа паўплываць?

— Верагодна. Кожны чалавек — частка агульнасусветнага павуцiння жыцця, таму трэба быць вельмi асцярожнымi ў сваiх думках. Думка можа трапiць у рэзананс, стаць каталiзатарам для глабальных сацыяльных рэакцый.

— Мадэляванне будучынi дапаможа ў лячэннi хвароб?

— Безумоўна. Можна складаць прагноз лячэння рознымi сродкамi класiчнай i народнай медыцыны, зазiрнуць у будучыню i прасачыць, якi з варыянтаў (аперацыя, народныя сродкi, медыкаменты) дасць максiмальны станоўчы эфект для пэўнага хворага. Увогуле ўсе гэтыя аспекты павiнна вывучаць навука. Не адмахвацца ад астралогii, народнай медыцыны, хiрамантыi i iншых «iлжэнавук», а ўшчыльную заняцца iх вывучэннем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не так многа сярод нас тых, хто жыве адным днём, задаволены тым, што мае, i не прагне большага. У масе ж сваёй вiд homo sapiens вызначаецца неаслабна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика