Цяльцам лепш не разлiчваць на парады сяброў, а Казярогi могуць стаць аб’ектамi павышанай увагi...
Усходнi гараскоп
АВЕН. Магчыма рэзкае павышэнне па службе, якога вы так доўга чакалi. Пажадана не праяўляць пачуццi, якiя вас перапаўняюць, вельмi бурна, бо гэта можа не спадабацца некаторым вашым калегам. Пастарайцеся не правакаваць плёткi, праявiце дысцыплiнаванасць i сабранасць. У суботу адчуеце прылiў сiл, нiбы адкрыецца другое дыханне. Выкарыстайце гэту магчымасць i вырашыце праблемы, якiя назапасiлiся. Не злоўжывайце добрымi адносiнамi да вас родных. ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня будзеце выношваць важныя планы, якiя рэалiзуюцца ў блiжэйшай будучынi. Не разлiчвайце на парады сяброў, яны могуць збiць вас з толку. У аўторак аптымiзм i ўпэўненасць у сабе зробяць для вас тое, чаго вы не змаглi б дабiцца нiякiмi хiтрасцямi. Аднак памятайце, што ўпэўненасць, канешне, важная, але зараз не варта грэбаваць меркаваннем калег. Выхадныя, хутчэй за ўсё, вы праведзяце ў прыемнай кампанii. БЛIЗНЯТЫ. Разлiчваць толькi на свае сiлы — гэта не заўсёды мудрае рашэнне. Варта было б задумацца i аб станоўчых баках сумеснай працы. Калi вы не будзеце раскiдвацца па дробязях, то ў вас з’явiцца магчымасць рэалiзаваць шматлiкiя задумы. Серада парадуе перспектыўнымi прапановамi. Чацвер — напружаны дзень: менавiта тады вы можаце скарыстацца сяброўскай дапамогай. У пятнiцу давядзецца абараняць свае планы i задумы, а ў канцы тыдня ў вас з’явiцца цудоўная магчымасць пераўтварыць асабiстыя недахопы ў перавагi. У суботу будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi. РАК. Дакладна фармулюйце, чаго вы хочаце, i спакойна плывiце па цячэнню: усё паступова само ўладкуецца менавiта так, як вам трэба. Сцiпласць будзе належным упрыгажэннем вашай персоны: маса магчымых непаразуменняў, недарэчнасцяў i нават канфлiктных сiтуацый абыдуць вас бокам. Але не захапляйцеся — свае правы ўсё ж можна i трэба адстойваць. Галоўнае — знайсцi важкiя аргументы. Неабходна замаскiраваць слабыя месцы, iнакш пры вырашэннi важных пытанняў вас могуць прымусiць памылiцца. У пятнiцу будзьце больш ветлiвымi i карэктнымi з калегамi i сябрамi — канфлiкты на пустым месцы вам зусiм непатрэбныя. ЛЕЎ. Тыдзень можа сфармуляваць новыя задачы, якiя вам неабходна будзе вырашаць. Калi знойдзеце некалькi хвiлiн i спакойна прадставiце аб’ектыўную карцiну, то ўбачыце аптымальныя шляхi вырашэння сваiх праблем. Будзьце больш асцярожнымi з iнфармацыяй i сачыце за сваёй мовай. Перш чым штосьцi сказаць, двойчы падумайце — неасцярожнае слова можа нашкодзiць вам. Ваша дапамога патрэбна тым, хто вас акружае: не стойце i не чакайце, пакуль вас папросяць аб ёй. ДЗЕВА. Планавыя мерапрыемствы могуць сарвацца, але тое, што будзе атрымлiвацца спантанна, арганiзуецца цудоўна. Будзе выгадна дзелавое супрацоўнiцтва з роднымi. У сераду планы могуць мяняцца сто разоў на дзень — каб дагадзiць настрою блiзкiх людзей. Гэтаму паддавацца не варта, бо такая падатлiвасць можа прывесцi да фiнансавага крызiсу. Пятнiца добрая для роздуму i чытання фiласофскай лiтаратуры. ШАЛI. Вашы пажаданнi i рэальныя дзеяннi могуць прыйсцi ў некаторы дысананс. Можа падацца, што навакольныя людзi вас проста выкарыстоўваюць, нiчога не даючы ўзамен. Хутчэй за ўсё, гэта не зусiм так, таму не варта ўслых выказвацца з гэтай нагоды. Давядзецца ўцiхамiрыць сябелюбства i падпарадкавацца распараджэнням вышэйстаячых. У сераду цi чацвер вы можаце стаць ахвярай непраўдзiвай iнфармацыi. Магчымы спрэчкi з блiзкiмi людзьмi — пастарайцеся своечасова спынiцца. СКАРПIЁН. Тыдзень у цэлым канструктыўны i спрыяльны для вас. Планы на блiжэйшую будучыню лепш будаваць ранiцай: чым раней — тым больш удала яны будуць рэалiзаваны. Марыць жа, насупраць, мае сэнс блiжэй да ночы. У сераду праяўляйце менш актыўнасцi на працы, лепш займiцеся бытавымi пытаннямi, будзённымі хатнiмi справамi i не прымайце паспешлiвых рашэнняў. У пятнiцу будзьце больш асцярожнымi пры зносiнах з калегамi: можаце сказаць лiшняе. СТРАЛЕЦ. Вы даведаецеся шмат новага пра сваю работу: пастарайцеся не мяняць нiчога вакол, перачакайце буру, якая наблiжаецца, iнакш проста напалохаеце сваiх калег, i на вас будуць усе касiцца. Стан нявызначанасцi можа працягвацца некалькi дзён, але пакуль не наступiла яснасць, не прымайце нiчый бок. Магчымы напружаныя адносiны з калегамi, начальствам цi старэйшымi роднымi. Гэта, хутчэй за ўсё, — вынiк непаразумення: шчыра пагутарыце з iмi i вырашыце ўсе сумненнi. Будзьце больш лаяльнымi ў дачыненнi да раднi. КАЗЯРОГ. Пажадана прысвяцiць дастаткова часу для новых знаёмстваў i адносiнаў з уплывовымi людзьмi. Пастарайцеся перагледзець сiстэму каштоўнасцяў, якая склалася. Будзеце аб’ектам павышанай увагi: не дазваляйце нясмеласцi i залiшняй сцiпласцi перашкодзiць вам атрымаць з гэтага становiшча рэчаў максiмальную выгаду. Варта сканцэнтравацца на галоўным, адкiнуўшы ўсё другараднае. У другой палове тыдня родным можа спатрэбiцца ваша дапамога. Але яны могуць чакаць ад вас вельмi многага — вы не абавязаны адпавядаць патрабаванням, якiя несправядлiва завышаны. ВАДАЛЕЙ. Давядзецца разграбаць руцiнныя справы. Тое, на што раней не хапала сiл, на працягу гэтага тыдня неабходна прывесцi ў парадак. Для кожнай рэчы i задачы знойдуцца неабходныя месца i час. Будзе цяжка, аднак узнагарода не затрымаецца, для пачатку — у выглядзе пачуцця маральнага задавальнення. I яно будзе ўзрастаць разам з матэрыяльным поспехам, якi таксама цалкам верагодны. У сераду ў вас не будзе недахопу ў новых iдэях. Прыслухоўвайцеся да новай iнфармацыi, але дакладна правярайце яе: калi яна не скажоная, вы зможаце прымянiць звесткi, якiя атрымаеце, у рабоце. РЫБЫ. Ваша мабiльнасць i кантактнасць дазволiць вам справiцца з дастаткова складанымi праблемамi, якiя ўзнiкнуць на гэтым тыднi. У першай палове тыдня вам неабходна рэалiзаваць вашы творчыя задумы. У аўторак сябры падтрымаюць i дапамогуць у сiтуацыi, якая склалася. У сераду лепш не прад’яўляць прэтэнзiй цi патрабаванняў да начальства — гэта прывядзе да канфлiктнай сiтуацыi. Не грэбуйце iнфармацыяй, якую атрымаеце ў пятнiцу. У суботу верагодныя знаёмствы з цiкавымi i ўплывовымi людзьмi: не згубiце свой шанц, выкарыстоўвайце гэту магчымасць. У пятнiцу i суботу пажадана паступова завяршыць распачатыя справы, не выпускаючы з-пад увагi нават нязначныя дробязi. Нядзелю пастарайцеся прысвяцiць адпачынку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|