Ракфелерамi — становяцца!
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Словазлучэнне «беларускi алiгарх» яшчэ не прыжылося трывала. Але i ў нашай краiне, як ва ўсiм свеце, ёсць людзi, якiя зрабiлi — i, што немалаважна, зарабiлi — сваё «салодкае жыццё» самастойна. I нават гатовыя расказаць, як гэта было.
Сёння на радыёстанцыi «Радыус-FM» — прэм’ера праекта «Першы рубель». Новая праграма будзе знаёмiць слухачоў са спосабамi зарабляння грошай — на прыкладзе знакамiтых людзей мiнуўшчыны i сучаснасцi: магнатаў, прадстаўнiкоў шоу-бiзнэсу, палiтыкаў, грамадскiх дзеячаў i г.д. Напрыклад, у першай праграме аўтар i вядучы Сяргей Карпекаў раскажа гiсторыю поспеху «шакаладнага караля» Форэста Марса, знакамiтыя шакаладныя батончыкi якога купляюць ва ўсiм свеце ўжо больш за 70 гадоў! Сваiм вопытам набыцця «першага рубля» падзелiцца таксама дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ Анатоль Красуцкi. А там, глядзiш, за першым рублём пачнуцца гiсторыi пра першы мiльён...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Словазлучэнне «беларускi алiгарх» яшчэ не прыжылося трывала. Але i ў нашай краiне, як ва ўсiм свеце, ёсць людзi, якiя зрабiлi — i, што немалаважна, за |
|