МЗС Беларусi: у агучаных прапановах Еўрасаюза няма нiчога прынцыпова новага
БЕЛТА
У агучаных нядаўна прапановах Еўрасаюза адносна Беларусi няма нiчога прынцыпова новага. Аб гэтым заявiў учора прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў, адказваючы на пытаннi журналiстаў.
Ён пацвердзiў, што беларускi бок атрымаў адпаведны дакумент, i ён цяпер вывучаецца. Паводле слоў Андрэя Папова, «прачытанне дакумента пакiдае вельмi дваiстыя ўражаннi». «З аднаго боку, нашы еўрапейскiя партнёры спрабуюць на паперы навязаць нам нейкую неабдымную, абстрактную дэкларацыю, а з другога — на гэтым жа фоне Еўропа адначасова рыхтуе ўвядзенне абсалютна рэальных эканамiчных санкцый супраць Беларусi, якiя б’юць па гранiчна канкрэтных жыццёвых iнтарэсах простых беларусаў», — адзначыў Андрэй Папоў. Прэс-сакратар МЗС таксама адзначыў, што Еўрасаюз заяўляе аб намеры садзейнiчаць пашырэнню чалавечых кантактаў памiж Беларуссю i Еўропай. «Але ўзнiкае заканамернае пытанне: а як гэта ўзгадняецца з планамi ЕС аб сур’ёзным павышэннi кошту шэнгенскiх вiз для беларусаў з 1 студзеня будучага года? Згадзiцеся, усё гэта выглядае больш як недарэчна на фоне заяў еўрапейцаў пра тое, што яны, маўляў, iмкнуцца прадэманстраваць беларускiм грамадзянам нейкiя «перавагi супрацоўнiцтва з Еўропай», — падкрэслiў Андрэй Папоў. «Скажыце, якая думка можа скласцiся адносна такой сiтуацыi ў радавога, разважлiвага беларускага грамадзянiна? Думаю, што адказ вiдавочны», — рэзюмаваў афiцыйны прадстаўнiк МЗС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У агучаных нядаўна прапановах Еўрасаюза адносна Беларусi няма нiчога прынцыпова новага. Аб гэтым заявiў учора прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спра |
|