Воля народа — вышэйшы закон
24 лiстапада спаўняецца дзесяць гадоў з дня правядзення рэспублiканскага рэферэндуму па шэрагу вельмi важных пытанняў, якiя маюць дзяржаўнае i грамадскае значэнне. Сярод iх было найважнейшае, лёсавызначальнае для Беларусi пытанне — аб двух дыяметральна процiлеглых праектах абноўленай Канстытуцыi.
За праект Канстытуцыi, прапанаванай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, прагаласавала больш як 5 мiльёнаў чалавек, або 70,45 працэнта грамадзян. Такiм чынам, беларускi народ, якi непасрэдна выказаў на рэспублiканскiм рэферэндуме сваю волю i чарговы раз праявiў сваю шматвяковую мудрасць, вырашыў канстытуцыйны крызiс, адыграў ролю галоўнага, вярхоўнага арбiтра ў дзяржаўным канфлiкце памiж галiнамi ўлады. У гэтым заключаецца значэнне рэферэндуму, яго агульнанародная i агульначалавечая каштоўнасць. Беларускi народ прыняў важнае, лёсавызначальнае для дзяржавы i грамадства рашэнне, непасрэдна рэалiзаваў свой суверэнiтэт на практыцы. 24 лiстапада перамагла народная мудрасць, прама выказаная воля беларускага народа. А, як вядома, з часоў старажытнасцi воля народа — вышэйшы закон. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1996 года, прынятая на рэспублiканскiм рэферэндуме 24 лiстапада, — гэта важнейшы палiтыка-прававы дакумент, дагавор суверэннай улады i ўсяго народа Беларусi, паводле вобразнага выказвання класiкаў, — гэта «закон законаў». Канстытуцыя не толькi юрыдычна аформiла якасна новую дзяржаўнасць, палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя перамены, якiя адбылiся ў дзяржаве i грамадстве, але i завяршыла будаўнiцтва суверэннай беларускай дзяржавы. На думку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнкi, Канстытуцыя «ўвасобiла ў сабе пераемнасць i вопыт шматвяковага гiстарычнага шляху Беларусi, азнаменавала новы этап у палiтычным i сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны». Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзянiну свабоды i правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця i гарманiчнага ўсебаковага развiцця асобы. Яна ўпершыню замацавала сапраўдныя (неадчужальныя) правы чалавека, паставiла яго ў роўныя ўмовы з дзяржавай, устанавiла iх узаемныя абавязкi i адказнасць. Правы i свабоды чалавека i гарантыi iх рэалiзацыi — важнейшая каштоўнасць. Iм прысвечана палова артыкулаў Канстытуцыi i размешчаны ў ёй на першым месцы. Артыкул 1 Канстытуцыi ўтрымлiвае мадэль, праект развiцця Рэспублiкi Беларусь — унiтарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Максiмальнае наблiжэнне да гэтай мадэлi, да «ўдасканаленага» грамадства магчымыя толькi праз выкананне ўсiмi Канстытуцыi, праз фармiраванне правапрымяняльнай практыкi, якая адказвае яе сутнасцi, пасродкам выканання правоў i свабод грамадзян i ўсвядомленага выканання апошнiмi сваiх абавязкаў. У гэтай справе вельмi важная роля канстытуцыйнага кантролю, якi ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублiкi Беларусь, няўхiльна садзейнiчае фармiраванню дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы i найперш абароне правоў, свабод i законных iнтарэсаў чалавека i грамадзянiна. Толькi ў 2005 годзе ў Канстытуцыйны Суд звярнулася каля 6 тысяч грамадзян. У вынiку iх разгляду Канстытуцыйны Суд прыняў 57 рашэнняў. Ацэньваючы дзесяцiгадовы шлях станаўлення, развiцця i зацвярджэння канстытуцыйнага правасуддзя ў Рэспублiцы Беларусь, Канстытуцыйны Суд у Пасланнi аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў 2003 годзе адзначыў, што яно стала рэальнасцю, адной са складовых канстытуцыйных асноў беларускай дзяржаўнасцi. Анатоль ЦIКАВЕНКА, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, доктар юрыдычных навук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 лiстапада спаўняецца дзесяць гадоў з дня правядзення рэспублiканскага рэферэндуму па шэрагу вельмi важных пытанняў, якiя маюць дзяржаўнае i грамадс |
|