21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiйны стаж пацвердзiць дагавор

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Урад Беларусi зацвердзiў новае палажэнне аб парадку вылiчэння i пацвярджэння пенсiйнага стажу.

Паводле слоў галоўнага спецыялiста аддзела пенсiйнага заканадаўства Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Алены Гомаравай, як i раней, у стаж залiчваюцца перыяды работы, прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi, на працягу якой грамадзянiн краiны рабiў узносы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, а таксама так званыя «крэдытныя» перыяды — да прыкладу, час праходжання тэрмiновай вайсковай службы цi догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў. Прычым з 1 студзеня 2003 года гэтыя перыяды пацвярджаюцца данымi iндывiдуальнага персанiфiкаванага ўлiку. А да 1 студзеня 2003 года — дакументамi з месца работы, вучобы, звесткамi архiваў цi iншых «паўнамоцных» устаноў. Плюс да таго, захоўваецца магчымасць пацвярджэння стажу паказаннямi не менш чым двух сведкаў, якiя ведаюць чалавека па сумеснай працоўнай дзейнасцi i самi маюць на конт гэтага неабходныя дакументы.

Разам з тым, зазначыла Алена Гомарава, апошнiм часам у парадку пацвярджэння стажу з’явiлiся некаторыя змены. Скажам, зараз, незалежна ад працягласцi знаходжання на ўлiку ў службе занятасцi насельнiцтва, у стаж для прызначэння пенсii залiчваецца не больш чым 6 месяцаў «беспрацоўнага» адрэзку жыцця.

Другое новаўвядзенне датычыцца дзяржслужачых. З iх спецыяльнага стажу, якi дае права на пенсiю па выслузе гадоў, выключаюцца перыяды, калi дзяржслужачы часова не працаваў — да прыкладу, у сувязi са знаходжаннем у адпачынку без захавання заплаты.

Адначасова палажэнем урэгуляваны пытаннi пацвярджэння спецыяльнага стажу пры рабоце са шкоднымi i небяспечнымi ўмовамi, на лiквiдацыi аварыi на Чарнобыльскай АЭС i работы ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Апроч таго, спрошчаны парадак залiку ў стаж часу догляду дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў цi састарэлага, якi дасягнуў 80-гадовага ўзросту.

Нарэшце, яшчэ адзiн адметны нюанс. Палажэннем вызначаны парадак вылiчэння «пенсiйнага» стажу асобам, якiя працуюць па грамадзянска-прававых дагаворах. Для пацвярджэння стажу ў такiм выпадку зараз неабходны сам дагавор, даведка аб плаце ўзносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, а пры рабоце з 1 лiпеня 1998 года па 1 студзеня 2003 года — таксама даведка аб даходах, з якiх рабiлiся страхавыя адлiчэннi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi зацвердзiў новае палажэнне аб парадку вылiчэння i пацвярджэння пенсiйнага стажу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика