Змяненнi ў Закон «Аб правах дзiцяцi»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
У парламенце рыхтуюцца змяненнi i дапаўненнi ў Закон «Аб правах дзiцяцi».
Як паведамiла намеснiк мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва, законапраект будзе садзейнiчаць больш сiстэмнаму забеспячэнню правоў i законных iнтарэсаў дзяцей. У цэлым дакумент, якi паступiў на разгляд дэпутатаў, прадугледжвае змяненнi i дапаўненнi амаль у палову артыкулаў дзеючага закона. У прыватнасцi, даецца больш дакладнае паняцце катэгорыi асоб, што адносяцца да дзяцей; узмацняецца роля камiсiй па справах непаўналетнiх; дакладна прапiсваюцца дзяржаўныя прыярытэты ў гэтай сферы; з 15 да 14 гадоў памяншаецца ўзрост дзяцей, у адносiнах да якiх можна праводзiць рэлiгiйныя абрады толькi з дазволу бацькоў. Дэпутаты на пасяджэннi Пастаяннай камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi станоўча ацанiлi прапаноўваемыя змяненнi i дапаўненнi. Тым не менш, над асобнымi палажэннямi можна i паразважаць. Як адзначыў член камiсii Iгар Карпенка, неадназначным, напрыклад, падаецца палажэнне аб тым, што бацькi, якiя пазбаўлены бацькоўскiх правоў, будуць у поўным аб’ёме пакрываць расходы на ўтрыманне дзiцяцi, бо значная iх частка гэтага не зможа зрабiць з-за свайго маральнага аблiчча i сацыяльнага становiшча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У парламенце рыхтуюцца змяненнi i дапаўненнi ў Закон «Аб правах дзiцяцi»
|
|