За калектыўную бяспеку
Святлана ЯСКЕВIЧ
Учора ў Брэсце адбылiся чарговыя пасяджэннi Савета мiнiстраў абароны АДКБ i Савета мiнiстраў дзяржаў—удзельнiц СНД.
Дагавор аб калектыўнай бяспецы быў заключаны ў Ташкенце ў 1992 годзе. 2 красавiка 1992 года пратакол аб прадаўжэннi тэрмiну дзеяння Дагавора падпiсалi шэсць краiн: Арменiя, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расiя, Азербайджан. Праз тры гады Дагавор набыў статус мiжнароднай рэгiянальнай арганiзацыi. Вышэйшым органам Арганiзацыi з’яўляецца Савет калектыўнай бяспекi, у якi ўваходзяць кiраўнiкi дзяржаў-удзельнiц. Савет мiнiстраў абароны вырашае пытаннi ўзаемадзеяння ў сферы ваеннай палiтыкi, ваеннага будаўнiцтва i ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва. Учарашнi Савет прайшоў пад старшынствам Леанiда Мальцава, мiнiстра абароны Рэспублiкi Беларусь, якi зараз стаiць на чале Савета мiнiстраў АДКБ. Большая частка пасяджэння прайшла ў вузкiм коле. Паводле слоў Мiнiстра абароны Беларусi, гэта не сведчанне таго, што нешта даводзiцца ўтойваць, а паказчык новай тэндэнцыi: з’яўляецца ўсё больш тэм для дэталёвага абмеркавання. Леанiд Мальцаў падкрэслiў: «У вузкiм коле таксама абмяркоўвалася пытанне падрыхтоўкi ваенных кадраў. Вызначаны канкрэтныя моманты рэалiзацыi Пагаднення на нацыянальным узроўнi. Дасягнута поўнае ўзаемаразуменне важнасцi i актуальнасцi рэалiзацыi дамовы, тым больш што Расiйская Федэрацыя паказала ўсiм напрамак гэтай работы — пачала навучанне ваеннаслужачых дзяржаў-членаў АДКБ на бязвыплатнай аснове». Мiнiстры абароны таксама заслухалi даклад аб рабоце Аб’яднанага штаба Арганiзацыi. Адбыўся абмен думкамi па пытаннях аптымiзацыi дзейнасцi, павышэння эфектыўнасцi дзейнасцi рабочага органа Савета мiнiстраў абароны. Па вынiках абмеркавання дадзены канкрэтныя даручэннi Аб’яднанаму штабу АДКБ. У ходзе пленарнага пасяджэння падпiсаны рашэннi аб праектах дакументаў па стварэнню сiстэмы кiравання сiламi i сродкамi сiстэмы калектыўнай бяспекi АДКБ. Таксама падведзены вынiкi сумеснага комплекснага аператыўна-тактычнага вучэння «Рубеж-2006» i абмеркавана пытанне пра стварэнне сiстэмы сувязi i камунiкацый Арганiзацыi. Пасяджэнне Савета мiнiстраў абароны дзяржаў-удзельнiц СНД прайшло пад старшынствам яго кiраўнiка мiнiстра абароны Расii Сяргея Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Брэсце адбылiся чарговыя пасяджэннi Савета мiнiстраў абароны АДКБ i Савета мiнiстраў дзяржаў—удзельнiц СНД |
|