Напярэдаднi самiта кiраўнiкоў дзяржаў СНД
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
У блiжэйшыя днi ў Мiнску адбудуцца пасяджэннi Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД, Савета кiраўнiкоў урадаў i Савета мiнiстраў замежных спраў Садружнасцi.
Паводле слоў першага намеснiка старшынi Выканаўчага камiтэта СНД — выканаўчага сакратара СНД Уладзiмiра Гаркуна, Садружнасць паспяхова выканала «сваю гiстарычную функцыю» — папярэдзiла развiццё падзей па непрадказальнаму сцэнарыю пасля таго, як перастаў iснаваць Савецкi Саюз. «Краiны маюць магчымасць жыць у мiры i спакоi», — дадаў ён. Уладзiмiр Гаркун адзначыў, што краiны-удзельнiцы СНД за 15 гадоў iснавання арганiзацыi змаглi спынiць рэзкае падзенне ў эканамiчнай сферы i цяпер маюць сур’ёзныя зрухi ў эканамiчным развiццi. Пры гэтым сёння «можна гаварыць пра сур’ёзныя зрухi ў сферы арганiзацыi свабоднага гандлю» на прасторы Садружнасцi. 28 лiстапада ў Мiнску павiнен прайсцi Савет кiраўнiкоў дзяржаў СНД. Паводле слоў Уладзiмiра Гаркуна, па стану на 22 лiстапада намер узяць у iм удзел не пацвердзiлi прэзiдэнты трох краiн Садружнасцi. Адным жа з галоўных пытанняў, якiя плануюць абмяркоўваць кiраўнiкi дзяржаў СНД — пытанне аб тым, як зрабiць работу Садружнасцi больш эфектыўнай. Каментуючы заявы апошняга часу палiтыкаў Грузii i Украiны адносна магчымага выхаду гэтых краiн з СНД, Уладзiмiр Гаркун адзначыў, што нiякiх афiцыйных зваротаў на дадзеную тэму ад прадстаўнiкоў гэтых дзяржаў у Выканаўчы камiтэт Садружнасцi не паступала. Паводле слоў Уладзiмiра Гаркуна, распад Савецкага Саюза быў «трагедыяй XX стагоддзя». «I я лiчу, што калi сёння нешта здарыцца з Садружнасцю, то гэта будзе трагедыяй...» Праўда, першы намеснiк старшынi Выканаўчага камiтэта СНД — выканаўчы сакратар СНД выказаў упэўненасць, што ў кiраўнiкоў дзяржаў, якiя ўваходзяць у Садружнасць, дастаткова палiтычнай мудрасцi, каб арганiзацыя «развiвалася i прыносiла карысць грамадству».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя днi ў Мiнску адбудуцца пасяджэннi Савета кiраўнiкоў дзяржаў СНД, Савета кiраўнiкоў урадаў i Савета мiнiстраў замежных спраў Садружнасцi |
|