21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Голас душы, разбiты на часткi...

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Упершыню ў Беларусi выдадзены сольны дыск Уладзiмiра Мулявiна. Праект, прыдуманы ўдавой песняра Святланай Мулявiнай-Пенкiнай i рэалiзаваны пры дапамозе кампанii Vigma, названы «Голас душы». Як мяркуецца, ён будзе складацца мiнiмум з пяцi дыскаў, першы з якiх выйшаў пад назвай «Нерастыражаванае». Другi — пад рабочай назвай «Каханне» — мяркуецца выпусцiць да 12 студзеня 2007 года — дня нараджэння Уладзiмiра Георгiевiча...

«Нерастыражаванае» — зборнiк песень, у прынцыпе, вядомых, але не раскручаных на тэлебачаннi i радыё да ўзроўню «Волагды» цi «Александрыны». На дыску 10 песень — на музыку Уладзiмiра Мулявiна, а таксама двух знакамiтых кампазiтараў, адкрытых «Песнярамi» — Iгара Палiводы i Алега Молчана; прычым на словы вялiкiх паэтаў — Уладзiмiра Маякоўскага, Янкi Купалы, Роберта Бёрнса. Гэтыя кампазiцыi гучалi ў праграмах «Голас душы», «Праз усю вайну», «Вясёлыя жабракi», «На ўвесь голас». Асобным трэкам iдзе маналог-зварот Святланы Пенкiнай «Тым, хто памятае». Бо гэты альбом — сапраўды нешта больш важнае i ўвогуле большае, чым проста частка вялiкага музычнага праекта. Зрэшты, лепш аб iм раскажуць самi стваральнiкi.

«Для мяне Валодзя ў жыццi — перш за ўсё асоба. Мужная, супярэчлiвая, годная. I толькi потым — заснавальнiк легендарнага ансамбля «Песняры». У яго нiколi не было нiводнага сольнага дыска, але ён гэтага вельмi чакаў... У гэтым годзе Валодзю споўнiлася б 65 гадоў, i 25 гадоў — нашага сумеснага жыцця. Голас душы — гэта мой, дакладней, наш агульны падарунак Валодзю i, спадзяюся, многiм мiльёнам яго прыхiльнiкаў ва ўсiм свеце». Святлана МУЛЯВIНА-ПЕНКIНА.

«З Мулявiным я працаваў у «Песнярах» 12 гадоў, i гэта было для мяне вялiкiм гонарам. Да працы над праектам я стаўлюся гэтак жа, як ставiўся асабiста да Уладзiмiра Георгiевiча — беражлiва, шчыра, душэўна, адказна. Спадзяюся, гэта было ўзаемна». Алег МОЛЧАН, кампазiтар.

«У мяне не было i долi сумнення, што гэты праект — важнейшы для кампанii, бо гэта не проста музыка, гэта наша культурная спадчына... Мы абавязкова выпусцiм усю серыю ў падарункавым варыянце, бо гэта будзе найлепшым сувенiрам для кожнага, хто наведае нашу краiну». Уладзiмiр МАКСIМКАЎ, музычны прадзюсар кампанii Vigma.

«Гэты музычны праект — адзiн з самых правiльна зробленых з пункту гледжання аўтарскiх правоў i адзiн з самых важных для ўсiх славян, бо тое, што рабiў Уладзiмiр Мулявiн — наша агульная вялiкая спадчына. А камерцыйны бок у дадзеным выпадку не мае нiякага значэння». Руслан МАКАРАЎ, генеральны прадзюсар кампанii MSH-Records, саветнiк мiнiстра культуры i сродкаў масавых камунiкацый РФ.

Напрыканцы лiстапада альбом «Уладзiмiр Мулявiн. Голас душы. Частка 1 — Нерастыражаванае» з’явiцца ў продажы ў музычных магазiнах Беларусi, у снежнi запланаваны выхад дыска ў Расii, крыху пазней пройдзе прэзентацыя ў Польшчы i ў Германii. Праца над праектам працягваецца. Дарэчы, на прэзентацыi першага дыска Святлана Мулявiна-Пенкiна абвясцiла, што перарывае свой амаль 10-гадовы «зарок iгнаравання» прэсы i гатовая да размовы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Беларусi выдадзены сольны дыск Уладзiмiра Мулявiна. Праект, прыдуманы ўдавой песняра Святланай Мулявiнай-Пенкiнай i рэалiзаваны пры дапамоз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика