Бiзнэс-вумен i «згубленыя» 348 млн
Iгар ГРЫШЫН
Прадпрымальнiца з Барысава летась няблага зарабiла на гандлi тытунёвымi вырабамi, ды вось толькi «нахiмiчыла» з выплатай падаткаў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю краiны, жанчына падазраецца ў тым, што ўхiлiлся ад выплаты падаткаў i збораў: яна, як мяркуецца, наўмысна занiжала падатковую базу. Такiм чынам бiзнэс-вумен удалося «зэканомiць» прыстойную суму, а вось урон дзяржаве ў вынiку яе дзеянняў ацэньваецца ў 348 мiльёнаў рублёў. Упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Мiнскай вобласцi i Мiнску ў адносiнах да гэтай барысаўчанкi ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнiца з Барысава летась няблага зарабiла на гандлi тытунёвымi вырабамi, ды вось толькi «нахiмiчыла» з выплатай падаткаў |
|