21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Камерцыйны шпiянаж на «Белшыне»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Падрабязнасцi

У сёлетнiм жнiўнi следчы камiтэт упраўлення КДБ па Магiлёўскай вобласцi распачаў крымiнальную справу ў дачыненнi да аднаго з супрацоўнiкаў ААТ «Белшына» паводле артыкулаў Крымiнальнага кодэкса «Камерцыйны шпiянаж» i «Камерцыйны подкуп». Цяпер прэс-група УКДБ паведамiла падрабязнасцi гэтай справы.

Паводле iнфармацыi, эканамiст аддзела па рабоце з краiнамi далёкага замежжа наўмысна i незаконна збiраў звесткi аб фiнансавых аперацыях Бабруйскага шыннага камбiната з замежнымi прадпрыемствамi. Рабiў ён гэта ў парушэнне ўсiх патрабаванняў i пасадавых iнструкцый з кастрычнiка 2005 года да моманту затрымання.

Кожны з супрацоўнiкаў гэтага аддзела валодаў iнфармацыяй пра дачыненнi толькi адной з фiрмаў-партнёраў завода. Абменьвацца альбо паведамляць яе трэцiм асобам катэгарычна забараняецца. Таму, каб атрымаць звесткi пра iншыя фiрмы (аб’ёмы паставак, фiнансавыя аперацыi i iншае) ён стаў тайна рабiць копii рабочых дакументаў сваiх калег. А таксама выкарыстоўваць для гэтага сеткавы сервер. Сабраная iнфармацыя па Iнтэрнэту з электроннага адраса камбiната перадавалася за ўзнагароджанне зацiкаўленым прадстаўнiкам замежных кампанiй з ЗША, Лiтвы, Англii i Аўстралii.

Эканамiст быў затрыманы ў сваiм рабочым кабiнеце, i ў ходзе вобыску там знайшлi 14,5 тысячы долараў ЗША.

Эспертная камiсiя сабраныя iм звесткi прызнала камерцыйнай тайнай прадпрыемства. Там былi дакументы, якiя раскрывалi рынкавую стратэгiю канцэрна «Белнафтахiм» i прадпрыемстваў, якiя ў яго ўваходзяць, а таксама звесткi пра вытворчыя магутнасцi «Белшыны», плануемыя аперацыi па закупу i продажу тавараў, тактыку перамоў i кола асоб i фiрмаў, з якiмi мяркуецца iх весцi.

Прэс-група УКДБ адзначае, што крымiнальная справа паводле артыкула 54 Крымiнальнага кодэкса «Камерцыйны шпiянаж» была распачата ўпершыню ў Беларусi. Практыкi расследавання падобных выпадкаў не было. Раней не было i распрацаванай методыкi падлiку эканамiчнага ўрону ад камерцыйнага шпiянажу, у тым лiку i ўпушчанай прадпрыемствам выгады. Але паводле папярэднiх даных, сума ў гэтым выпадку даволi значная.

Цяпер усе матэрыялы справы перададзены ў суд, якi разбярэ справу i вынесе сваё рашэнне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сёлетнiм жнiўнi следчы камiтэт упраўлення КДБ па Магiлёўскай вобласцi распачаў крымiнальную справу ў дачыненнi да аднаго з супрацоўнiкаў ААТ «Белшы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика