Небяспечны тваражок
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску з палiц 132 магазiнаў былi зняты з рэалiзацыi больш за 650 пластыкавых упаковак «Тваражка «Чудо» з рознымi напаўняльнiкамi вытворчасцi вядомага расiйскага прадпрыемства ААТ «Вiм-Бiль-Дан».
Як паведамiла «Звяздзе» супрацоўнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Анжалiка Гурыновiч, рэалiзацыя гэтай няякаснай малочнай прадукцыi была спынена ў вынiку аператыўных дзеянняў супрацоўнiкаў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi. У ходзе мерапрыемстваў па абароне спажывецкага рынку былi адабраны ўзоры «Тваражка «Чудо», каб устанавiць адпаведнасць гэтай прадукцыi патрабаванням Санiтарных правiлаў i нормаў Беларусi. Як высветлiлася пасля экспертызы санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службы Мiнска, дадзены прадукт не можа быць дапушчаны да спажывання ў ежу па мiкрабiялагiчных паказчыках: у iм знойдзены так званы залацiсты стафiлакок S.aureus, таксiны якога, паводле слоў медыкаў, выклiкаюць харчовае атручванне. Асаблiва небяспечна стафiлакокавая iнфекцыя для дзяцей. Паводле заключэння санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службы, гэта партыя «Тваражка «Чудо» падлягае знiшчэнню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску з палiц 132 магазiнаў былi зняты з рэалiзацыi больш за 650 пластыкавых упаковак «Тваражка «Чудо» з рознымi напаўняльнiкамi вытворчасцi вядома |
|