21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расплацiўся за слова «бомба»...

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter - ПОЛ

Суд Сiнгапура аштрафаваў 65-гадовага аўстралiйца на $6,5 тысячы за тое, што ён сказаў слова «бомба» на борце самалёта, якi накiроўваўся ў Iнданезiю.

Як перадае Assoiciated Press, пенсiянер Рыкарда Паулiн, якi падняўся на борт самалёта, звярнуўся да сцюардэсы з пытаннем: «Ну i дзе вы тут захоўваеце бомбы?» Паводле слоў пасажыра, ён сказаў гэта падчас пошуку верхняй палiцы для багажу. Як бы там нi было, пра гэта адразу паведамiлi галоўнаму пiлоту, i пасажыр быў выдалены з самалёта пад наглядам палiцыi. Як толькi Паулiн апынуўся на зямлi, яго затрымалi, спасылаючыся на iнструкцыi ААН па барацьбе з тэрарызмам. Аўстралiец падазраваўся ў падрыхтоўцы да ўзрыву самалёта i мог быць прыгавораны да штрафу $100 тысяч цi пазбаўлення волi да 5 гадоў. Суд быў больш мяккiм, таму што пенсiянер папрасiў прабачэння i сказаў, што поўнасцю раскайваецца ў няўдала выбраным жарце.

ЗЛАЧЫНЦАЎ ПАДВЁЎ БЕНЗIН

У Бухарэсце 27-гадовы мужчына выкраў з пярэдняга крэсла машыны сумку, у якой знаходзiлася 40 тысяч долараў ЗША.

Пасля гэтага ён скокнуў у машыну свайго саўдзельнiка, якi, у сваю чаргу, «ударыў па газах». Аднак далёка ўцячы ад палiцыi рабаўнiкам не ўдалося: яны не праехалi i кiламетра, як бензабак аўтамабiля апусцеў. Вадзiцелю, праўда, удалося збегчы, чаго не скажаш пра выкрадальнiка сумкi. Вартаўнiкi парадку ўзялi яго з рэчавымi доказамi. Аднак самае цiкавае высветлiлася ў палiцэйскiм участку. Як паведамiў затрыманы, злачынства было спланавана. Злачынцы ўжо ведалi аб часе i месцы, дзе можна будзе пажывiцца. Адзiнае, чаго яны так i не прадугледзелi, — гэта тое, што машыне для язды патрэбна гаручае.

НА ВОЛЮ — З ДАПАМОГАЙ ВАЗЕЛIНУ

Палiцыя ПАР кiнута на пошукi злачынцы, якi ўцёк з турмы асаблiва строгага рэжыму пры дапамозе вазелiну, пiша The Independent.

Ананiс Мат, асуджаны за больш як 50 злачынстваў, абмазаўся вазелiнам, вызвалiў рукi ад наручнiкаў i працiснуўся на волю скрозь маленькае акенца сваёй камеры. Для ўцёкаў Мату, якi лiчыцца адным з самых небяспечных злачынцаў у Паўднёвай Афрыцы, хапiла акенца 20 на 60 сантыметраў. «Гэта проста дзiўна!» — пракаментаваў тое, што адбылося, адзiн з турэмшчыкаў.

ТРУКАЧА АШТАФАВАЛI

Брытанец з Тэмфарта графства Стафардшыр застаўся жывым, павiснуўшы на электракабелi з напружаннем у 25 тысяч вольт.

22-гадовы Шэйн Уайт, якi выпiў тры лiтры сiдра i слоiк пiва, вырашыў здзiвiць сяброў i залез на правады, якiя былi працягнуты побач з чыгункай. Для свайго «трука» ён выбраў кабелi, якiя праходзiлi пад пешаходным мостам. Уайт застаўся жывым выпадкова, так як трапiў у сямiхвiлiннае «акно», калi ўпершыню за 15 гадоў правады на гэты час былi адключаны ад электрычнасцi. Аб гэтым учынку стала вядома пасля таго, як мясцовая газета апублiкавала фотаздымак з «трукам» Шэйна Уайта. Здымак быў зроблены пасажырам поезда. Уайт сам прыйшоў у палiцыю, дзе паведамiў пра сваю неверагодную ўдачу. Нягледзячы на добраахвотную яўку, суд прыгаварыў яго да ўмоўнага тэрмiну, забаранiўшы на працягу амаль 4 месяцаў пакiдаць дом з сямi гадзiн вечара i да сямi гадзiн ранiцы. Уайта таксама абавязалi заплацiць штраф у 60 фунтаў.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Сiнгапура аштрафаваў 65-гадовага аўстралiйца на $6,5 тысячы за тое, што ён сказаў слова «бомба» на борце самалёта, якi накiроўваўся ў Iнданезiю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика