21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi трэбi iсцi ў падатковую iнспекцыю, калi ў рэкламнай гульнi выйграў прыз?

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Мiнчанка Святлана зараз знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi. У вольны час прымае ўдзел у розных рэкламных гульнях i акцыях, што ладзяць шматлiкiя кампанii i ўстановы. I, трэба зазначыць, даволi паспяхова: паводле яе слоў, за апошнi час спiс прызоў, якiя яна выйграла, налiчвае музычны дыск, кубак, падпiску на газету. Такiм прызам у сям’i радуюцца, працягваюць удзельнiчаць i ў iншых гульнях з надзеяй на ўсмешку фартуны, але ў той жа час самi сабе задаюць пытанне наконт магчымых падаткаў з атрыманых прызоў.

— Справа ў тым, што арганiзатары гульнi ў правiлах яе правядзення, як правiла, пазначаюць: удзельнiк гульнi, якi выйграў прыз, нясе адказнасць за прадастаўленне падатковай справаздачнасцi i за выплату ўсiх падаткаў, якiя прадугледжаны дзеючым заканадаўствам у сувязi з атрыманнем прызоў. А што гэта азначае на справе? Цi павiнна я звяртацца ў падатковую iнспекцыю па месцы жыхарства, каб задэклараваць атрыманыя прызы? Цi мае значэнне кошт выйграных прызоў? Цi мне дашлюць нейкае паведамленне з самой падатковай iнспекцыi, паколькi пры атрыманнi прыза арганiзатары рэкламнай гульнi патрабуюць пашпартныя даныя, значыць, туды звесткi будуць накiраваны аўтаматычна? — задавала пытаннi Святлана. — Мой даход зараз — гэта дапамога на дзiця ў памеры 50 тысяч рублёў. Гэта мае значэнне? Што будзе, калi выйграныя прызы атрымае, з прадастаўленнем пашпартных даных, мой працуючы муж?

Адказаць на гэтыя пытаннi чытачкi мы папрасiлi намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Уладзiмiра Кур’яновiча.

— Згодна з п. 7 гл. 3 Iнструкцыi аб парадку рэалiзацыi спагнання падаходнага падатку з фiзiчных асоб i формах падаходнага ўлiку нашага мiнiстэрства ад 28 лютага 2006 года № 33, аб’ектам падаткаабкладання не з’яўляецца кошт тавару, калi апошнi быў раздадзены ў рамках правядзення рэкламнай акцыi i калi адсутнiчаюць звесткi аб атрымальнiках гэтых тавараў. Скажам, калi вы пайшлi ў магазiн i там бясплатна атрымалi рэкламную лiстоўку i ўзор нейкага тавару. У грамадзянiна ж нiхто пашпартныя даныя не перапiсваў, правiльна? Калi ж арганiзатары рэкламнай акцыi, гульнi патрабуюць ад грамадзянiна прадставiць такiя звесткi, сiтуацыя некалькi iншая, — патлумачыў Уладзiмiр Адамавiч. — Выйграны чалавекам прыз — гэта той жа даход, але ў натуральнай форме. Даходы, як вядома, трэба дэклараваць, хоць i тут не ўсё так проста i сiтуацыя залежыць ад шэрагу фактараў.

Паводле далейшых слоў Уладзiмiра Кур’яновiча, арганiзатары рэкламных гульняў часам могуць iсцi на своеасаблiвыя хiтрыкi, ускладаючы ўсю адказнасць за зносiны грамадзянiна, якi выйграў прыз, з падатковымi органамi, выключна на яго аднаго. Уладзiмiр Адамавiч падкрэслiў, што арганiзатары рэкламнай гульнi таксама павiнны несцi адказнасць у гэтай справе.

— Згодна з арт. 25 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб» i гл. 26 памянёнай вышэй Iнструкцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах, выплата падатку фiзiчнай асобай з выйгранага прыза можа весцiся двума шляхамi (нагадаем, пры ўмове прад’яўлення пашпартных даных). Фiзiчная асоба або ўносiць патрэбную суму падатку праз офiс падатковага агента (у даным выпадку таго, хто з’яўляецца арганiзатарам рэкламнай гульнi), а затым падатковы агент пералiчвае iх у бюджэт. Або, калi ў грамадзянiна няма пры сабе грошай, на яго запаўняецца папера аб выдачы даходаў у натуральнай форме i ўказаннем сумы падатку, што трэба заплацiць, якая потым накiроўваецца ў падатковую iнспекцыю па месцы жыхарства фiзiчнай асобы. Праўда, згодна з п. 1.17 арт. 12 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб», ад падаткаабкладання вызваляюцца даходы, якiя не з’яўляюцца ўзнагароджаннем за выкананне працоўных цi iншых абавязацельстваў (у тым лiку матэрыяльная дапамога, прызы i iнш.) — калi яны не перавышаюць памеру ў 150 базавых велiчынь у суме ад усiх крынiц за каляндарны год, — сказаў Уладзiмiр Кур’яновiч.

Як бачна, мае значэнне грашовае вымярэнне кошту выйгранага прыза (так што, Святлана, не хвалюйцеся: гуляйце i выйгравайце). Дарэчы, як i iншыя абставiны, у прыватнасцi, iльготы пры падачы дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе за прайшоўшы каляндарны год. Так, кожная фiзiчная асоба мае права вылiку з сукупнага гадавога даходу пэўных сум у месяц, якiя не абкладаюцца падаткам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчанка Святлана зараз знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi. У вольны час прымае ўдзел у розных рэкламных гульнях i акцыях, што ладзяць шматлiкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика