21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дайце матэрыяльную дапамогу, патрабуюць за бацькоў-пенсiянераў iх дзецi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Не паспелi мы змясцiць на старонках газеты адказ на скаргу чытачоў з Дзяржынскага раёна на малы памер пенсii i прынятыя ў гэтай сувязi захады па аказанню iм матэрыяльнай дапамогi са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва, як на рэдакцыю пасыпалiся аналагiчныя звароты з iншых раёнаў. Па этычных меркаваннях (на тое ў кожным выпадку ёсць свае прычыны) прозвiшчы заяўнiкаў мы ўказваць не будзем.

У прыватнасцi, з Воранаўскага раёна са скаргай на малы памер пенсii сваёй мацi — 84-гадовай жанчыны — звярнуўся адзiн з яе сыноў. Дакладней, гаворка iшла пра тое, каб ёй была аказана матэрыяльная дапамога.

Праверку выкладзенай iнфармацыi па просьбе рэдакцыi праводзiла начальнiк упраўлення па працы i сацыяльнай абароне Воранаўскага райвыканкама Тамара Сiдар. Праз некалькi дзён яна паведамiла, што размаўляла як з самiм заяўнiкам, так i з яшчэ адным сынам жанчыны.

— Паводле слоў апошняга, — сказала Тамара Паўлаўна, — нядаўна ўсе дзецi, а iх у 84-гадовай жыхаркi раёна чацвёра, наведвалi мацi, прывозiлi ёй усё патрэбнае, цiкавiлiся, цi трэба яшчэ нешта. Мацi падзякавала, але сказала, што ёй нiчога не трэба. Тым не менш мы прапанавалi дзецям напiсаць ад iмя мацi заяву на аказанне матэрыяльнай дапамогi, якая будзе разгледжана спецыялiстамi ўпраўлення з выездам на месца.

Аднак, на думку Тамары Сiдар, жанчына не мае патрэбы ў такой дапамозе: брыкет, дровы на зiму ў яе ёсць, адзiн з сыноў пражывае разам з ёй, усе астатнiя дзецi гатовы аказваць мацi патрэбную дапамогу.

Наступны зварот быў са Стаўбцоўскага раёна. Зноў з прэтэнзiяй на малы памер пенсii мацi (хоць у абодвух выпадках заяўнiкi пацвярджалi, што родныя iм людзi працавалi ў сельскай гаспадарцы, iх заробак у свой час быў не вельмi вялiкi, што, вядома ж, аказала прамы ўплыў на памер пенсii). Аднак галоўным у звароце была скарга — нiхто нiколi не прапанаваў жанчыне матэрыяльную дапамогу. Цi звярталiся вы з адпаведнай заявай? Адказваюць, што не (як i ў першым выпадку). Далей iшло ледзьве не патрабаванне, маўляў, рэдакцыя павiнна ўсё высветлiць i дапамагчы дачцэ заяўнiцы атрымаць усю неабходную iнфармацыю. Маўляў, яна працуе i ёй няма часу гэтым займацца... Што можна было адказаць? Калi выключна па сутнасцi i без эмоцый: прабачце, паважаная дачка, але для мацi вы маглi б (i павiнны) самi зрабiць тое, што цалкам у вашых сiлах...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не паспелi мы змясцiць на старонках газеты адказ на скаргу чытачоў з Дзяржынскага раёна на малы памер пенсii i прынятыя ў гэтай сувязi захады па аказа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика