«Шок-о-ЛАД»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Пачынаючы з сённяшняга дня на канале «ЛАД» выходзiць маладзёжны музычна-забаўляльны праект «Шок-о-ЛАД». Праграма, якая заваявала ў мiнулым сезоне бронзавую ўзнагароду нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня», была распрацавана супрацоўнiкамi тэлерадыёкампанii «Гродна» для прадстаўлення незвычайных людзей, маладых талентаў, зорак шоу-бiзнэсу.
Паводле задумы стваральнiкаў, «Шок-о-ЛАД» прадставiць два бакi медаля: з аднаго боку, «шок» як крытычнае, невядомае, эпатажнае, з другога «ЛАД» — добрае, пазiтыўнае i аптымiстычнае. Карацей, вядучыя праграмы Лёша Багдановiч i Насця Ганiева, як плiткi чорнага i белага шакаладу, знаходзяць у кожнай з’яве i горыч, i салодкасць, але канчатковы выбар пакiдаюць за аўдыторыяй. Сюжэты для праграмы рыхтуюць творчыя групы ўсiх абласных тэлерадыёкампанiй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачынаючы з сённяшняга дня на канале «ЛАД» выходзiць маладзёжны музычна-забаўляльны праект «Шок-о-ЛАД». Праграма, якая заваявала ў мiнулым сезоне брон
|
|