Вучылiшча для будучых майстроў
Свой пяцiдзесяцiгадовы юбiлей урачыста адзначыла Вiцебскае прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча бытавога абслугоўвання. За гэты час у сценах яго вырасла амаль 15 тысяч швачак, краўцоў, вышывальшчыц, мадэльераў, майстроў фотасправы. Адзенне, пашытае залатымi рукамi ўмельцаў, шматразова дэманстравалася не толькi ў былых саюзных рэспублiках, але i ў далёкiм замежжы — ЗША, Канадзе, Iндыi, Японii, Фiнляндыi; звання «народны» ўдастоены, створаны ў вучылiшчы, беларускi нацыянальны тэатр моды «Стыль»...
Амаль тры гадзiны доўжыўся ўрачысты юбiлейны вечар, на якiм прысутнiчалi ветэраны прафтэхадукацыi, былыя выпускнiкi, шматлiкiя госцi. I падчас яго ў будынку абласной фiлармонii гучалi беларускiя песнi, вершы, дэманстравалiся новыя мадэлi. Душой гэтага свята быў дырэктар вучылiшча — Янка Рыцько. Я. ТЫШКО, Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой пяцiдзесяцiгадовы юбiлей урачыста адзначыла Вiцебскае прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча бытавога абслугоўвання
|
|