Манiякальная цяга...
Iгар ГРЫШЫН
На мiнулым тыднi праваахоўнiкамi быў затрыманы небяспечны злачынца, якi падазраецца ў нападах на школьнiц.
Як мяркуецца, апошняй ахвярай нелюдзя стала 11-гадовая вясковая дзяўчынка з Крупскага раёна. Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, пацярпелую знайшлi ў рове ля дарогi непадалёк ад дому: няшчаснае дзiця праляжала там усю ноч пасля таго, як невядомы напаў на яе, калi дзяўчынка вярталася са школы. На шчасце, жывую, але са шматлiкiмi траўмамi, пацярпелую даставiлi ў раённую бальнiцу. Дзяўчынка паведамiла супрацоўнiкам мiлiцыi, што яе крыўдзiцелем быў малады чалавек. На пошук крымiнальнiка быў «кiнуты» ўвесь асабовы састаў райаддзела мiлiцыi, на месца здарэння выбылi следча-аператыўная група УУС Мiнаблвыканкама, супрацоўнiкi ўпраўлення крымiнальнiга вышуку МУС. I праваахоўнiкам, якiя правялi вялiкую працу, удалося выйсцi на след мяркуемага злачынцы. Iм аказаўся 24-гадовы барысаўчанiн, якi быў раней судзiмы за разбойны напад. Падазроны працаваў на будаўнiцтве ў Крупскiм раёне. У ходзе далейшага следства супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку i Мiнскай абласной пракуратуры высветлiлi, што затрыманы мае дачыненне яшчэ да аднаго злачынства, учыненага ў жнiўня гэтага года на ўскрайку Барысава, калi пацярпелi дзве 14-гадовыя школьнiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi праваахоўнiкамi быў затрыманы небяспечны злачынца, якi падазраецца ў нападах на школьнiц |
|