Стаўка рэфiнансавання — 10 працэнтаў
Iгар ГРЫШЫН
Стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка Беларусi знiжаецца на 0,5 працэнтнага пункта, i з 1 снежня яе ўзровень складзе 10 працэнтаў гадавых, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Як адзначаюць у Нацбанку, чарговае знiжэнне стаўкi, у прыватнасцi, праводзiцца з улiкам тэндэнцый, што ў рэспублiцы працягваюцца агульнаэканамiчная i фiнансавая стабiльнасць. I, у першую чаргу, знiжэнню стаўкi спрыяе iстотнае скарачэнне ўзроўню iнфляцыi: за студзень—кастрычнiк гэтага года прырост iндэкса спажывецкiх цэн склаў 3,8 працэнта (0,4 працэнта ў сярэднiм за месяц), тады як за аналагiчны леташнi перыяд цэны прыраслi на 5,6 працэнта (0,5 працэнта ў сярэднiм за месяц). Памяншэнне стаўкi рэфiнансавання накiравана, перш за ўсё, на далейшае патанненне крэдытаў банкаў i пашырэнне iх даступнасцi для насельнiцтва i прадпрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка Беларусi знiжаецца на 0,5 працэнтнага пункта, i з 1 снежня яе ўзровень складзе 10 працэнтаў гадавых, паведам |
|