Прафiцыт бюджэту — 1,9 трлн рублёў
Iгар ГРЫШЫН
Паводле iнфармацыi Мiнфiна, прафiцыт рэспублiканскага бюджэту Беларусi за студзень—кастрычнiк гэтага года склаў 1,9 трыльёна рублёў.
Як адзначаюць у мiнiстэрстве, перавышэнне даходаў над расходамi бюджэту абумоўлена, галоўным чынам, апярэджаннем даходаў, што паступаюць у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, над расходамi. За згаданы перыяд, даходы рэспублiканскага бюджэту склалi 23,2 трыльёна рублёў. Дынамiка выканання бюджэту па асноўных даходных крынiцах увязана з апераджальнымi тэмпамi росту макраэканамiчных паказчыкаў, павелiчэннем аб’ёмаў вытворчасцi ў рэальным сектары эканомiкi, ростам фiнансавых паказчыкаў працы арганiзацый. Расходы рэспублiканскага бюджэту за студзень—кастрычнiк склалi больш за 21,2 трыльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Мiнфiна, прафiцыт рэспублiканскага бюджэту Беларусi за студзень—кастрычнiк гэтага года склаў 1,9 трыльёна рублёў
|
|