21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пагранiчныя куцюр’е»

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына БЕГУНКОВА

Мода ў пагонах

Пагранiчнiкi — твар дзяржавы. Яны першымi сустракаюць замежных гасцей. I якiм будзе ў iншаземцаў першае ўражанне пра Беларусь залежыць не толькi ад ветлiвасцi пагранічнiкаў, але i ад iх знешняга выгляду. Найперш, у пагранiчнiка павiнна быць прыгожай i практычнай вопратка. Бо вартавыя мяжы нясуць службу i ў люты мароз, i ў спёку, iм даводзiцца мокнуць пад дажджом i снегам.

Аб тым як працуюць «пагранiчныя куцюр’е», а таксама пра сённяшнiя тэндэнцыi моды ў пагонах я папрасiла расказаць кiраўнiка рэчавай службы Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Беларусi Юрыя Семенюка.

— Юрый Iванавiч, цi складана апрануць пагранiчнiка?

— Зараз ужо праблем не так шмат. А вось на першапачатковым этапе, пасля распаду СССР, калi даводзiлася ствараць сваю форму, клопату было столькi, што галава кругам iшла. Трэба ж нам было адрознiвацца ад iншых краiн. Таму мы наладзiлi супрацоўнiцтва з Беларускiм цэнтрам моды. Разам з дызайнерамi i мадэльерамi падбiралi, нават колеравую гаму. Гэта быў вельмi складаны перыяд — наша прамысловасць не магла на ўсе 100 працэнтаў забяспечыць тканiнай.

Сёння нам ужо не трэба купляць нешта за мяжой — беларуская прамысловасць робiць для нас фактычна ўсё. Раней асноўную ўвагу мы звярталi на ваенных тэрмiновай службы, а вось забеспячэнне афiцэраў было толькi на 30—40 працэнтаў. Зараз жа сiтуацыя змянiлася: у нас ёсць патрэбныя запасы абмундзiравання.

— Чаму ў пагранiчнiкаў захавалася шарсцяная форма адзення? Iншыя сiлавыя ведамствы ад яе ўжо адмовiлiся.

— Мы гэтага зрабiць не маглi, паколькi шарсцяная форма выглядае больш эстэтычна i святочна. А для нас гэта вельмi важна: мы — твар краiны!

Яшчэ ў беларускай армii быў перыяд, калi вайскоўцы мелi намер адмовiцца i ад пагонаў. Мы былi адзiнай структурай, якая выказалася супраць i да нашага меркавання ў рэшце рэшт прыслухалiся ўсе астатнiя.

— А яшчэ я чула, што вы былi своеасаблiвымi заканадаўцамi моды ва ўсiм вайсковым асяроддзi?

— Наконт заканадаўцаў моды вельмi гучна сказана. Проста прыйшоў час, калi ўсе зразумелi, што шынелi ўжо аджылi свой век, як кажуць, маральна састарэлi. Замест iх прапаноўвалi апрануць вайскоўцаў у палiто. Для нас яно не зусiм практычнае. Таму, калi адмянiлi шынелi, мы першымi ўвялi дэмiсезонныя курткi. Па ўсiм вiдаць, яны спадабалiся не толькi паграничнiкам. Зараз такiя курткi ёсць ужо фактычна ва ўсiх сiлавых структурах.

— I не толькi ў сiлавых. Пафарсiць у камуфляжы любяць i цывiльныя асобы. Нават дзяўчат можна сустрэць у камуфлiраваных спаднiцах, кашулях...

— Своеасаблiвая мода на ваеннае адзенне пайшла даўно. Успомнiце: паляўнiчыя, рыбаловы без яе нiкуды. Яна практычная, лёгкая i, самае галоўнае, маскiруе. Моладзь камуфляж вабiць вялiкай колькасцю адценняў. I, напэўна, такое адзенне надае хлопцам i дзяўчатам упэўненасцi ў сабе.

— Што новага за апошнi час вам давялося ўвесцi ў форму пагранiчнiкаў?

— Мы заўсёды рэагуем на заўвагi нашых калег. I таму працуем над паляпшэннем i якасцi адзення, i яе эстэтычных параметраў. Напрыклад, для нашых жанчын мы зрабiлi больш прыгожы i зручны берэт, новы гальштук i зацiскачку для яго. Таксама пасля апытання мы пачынаем распрацоўваць камуфлiраваную кашулю на летнi час.

А зусiм нядаўна курсантаў на пагранiчным факультэце абулi ў берцы, апранулi ў «цяльняшкi» i берэты.

— Беларускiя памежнiкi, сапраўды, выглядаюць стыльна i элегантна, не горш за сваiх калег з iншых краiн. Як вам удаецца паспяваць за «сусветнай пагранiчнай модай»?

— Заўсёды звяртаем увагу на адзенне пагранiчнiкаў iншых краiн, цiкавiмся моднымi тэндэнцыямi наогул. З кожнай замежнай камандзiроўкi прывозiм нейкiя новыя iдэi. У нас ёсць своеасаблiвая база даных, дзе захоўваецца багацейшы матэрыял па вайсковай модзе.

— Якiя планы на будучыню?

— Iсцi наперад. Дасканаласцi, як вядома, няма межаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагранiчнiкi — твар дзяржавы. Яны першымi сустракаюць замежных гасцей. I якiм будзе ў iншаземцаў першае ўражанне пра Беларусь залежыць не толькi ад ве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика