Камп’ютарызацыя... грамадскага транспарту
Аляксандр ПУКШАНСКI
У буйных гарадах Вiцебскай вобласцi — Оршы, Полацку i Наваполацку — за рухам грамадскага транспарту будзе сачыць спецыяльная камп’ютарызаваная сiстэма.
Першым стане Вiцебск, дзе «камп’ютарны эксперымент» ужо пачынаецца. Як паведамiлi ў аддзеле гарадской гаспадаркi Вiцебскага гарвыканкама, галоўная мэта «ноў-хау» — прывесцi ў самы поўны парадак «паток» усяго грамадскага транспарту, павысiўшы яго бяспечнасць. А толькi ў Вiцебску пасажыраў перавозяць: 310 «маршрутак», больш як 30 «камерцыйных» аўтобусаў (праезд на апошнiх, дарэчы, каштуе столькi ж, як i на дзяржаўных), больш за 90 аўтобусаў (з аўтобуснага парка № 1), 71 тралейбус i 66 трамвайных вагонаў. Кошт сучаснай сiстэмы кантролю айчыннай вытворчасцi перавышае 56 мiльёнаў рублёў, а кожны «маяк» на машыне, якi будзе заўсёды перадаваць iнфармацыю аб тым, дзе яна знаходзiцца, каштуе каля 100 умоўных адзiнак, i штомесяц трэба плацiць за iх абслугоўванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У буйных гарадах Вiцебскай вобласцi — Оршы, Полацку i Наваполацку — за рухам грамадскага транспарту будзе сачыць спецыяльная камп’ютарызаваная сiстэма
|
|