Таямнiцы «божага каменя»
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Гэты замшэлы валун ляжыць на полi памiж вёскамi Таль i Ператок, што на Любаншчыне. З цягам часу ён проста ўрос у зямлю i на паверхнi засталася зусiм невялiкая частка, быццам вяршыня вялiзнага айсберга. Камень, паводле меркавання навукоўцаў, — «кавалак» ледавiка, якi добра калiсьцi «парэзаў» тутэйшую мясцовасць.
Аднак «звычайнае» тлумачэнне паходжання каменнага волата не знаходзiць вялiкага водгуку сярод людзей. Кожная, нават самая, здавалася б, будзённая з’ява павiнна мець нейкую загадку. Таму валун заўжды карыстаўся сярод мясцовых жыхароў ледзь не мiстычнай павагай. Нездарма ў народзе яго назвалi «божым каменем». Кажуць, што на паверхнi бачна выява цi то далонi, цi то ступнi. З каменем звязаны шматлiкiя легенды i паданнi, якiя, дарэчы, працягваюць складацца i зараз. Пра адну з такiх давялося даведацца ў школьным музеi ў вёсцы Таль. На адным са стэндаў экспазiцыi — той самы камень, якi змешчаны на схеме археалагiчных помнiкаў Любанскага раёна. — Гэты валун ляжыць на нашай зямлi ўжо вельмi даўно, — заўважае выкладчыца беларускай мовы i лiтаратуры Тальскай школы Марыя Рашчэня, — мы мяркуем, што яшчэ з язычнiцкiх часоў. Шмат стагоддзяў людзi ведаюць i аберагаюць камень. Мабыць яшчэ з тых часоў, калi нашыя продкi патаемна хадзiлi на капiшчы малiцца сваiм багам. Камень з выгляду вельмi незвычайны — на iм паўсюль нейкiя загадкавыя выемачкi, дзiрачкi... «Даўным-даўно, калi не было на свеце нашых дзядоў i бабуль, на месцы нашай вёскi знаходзiлiся балоты i хутары, — напiсаў Саша. — Сяляне апрацоўвалi зямлю, i кола жыцця кацiлася павольна i разважна. Пакуль тут не адбылося вельмi загадкавае здарэнне. На лузе, дзе пасвiлася свойская жывёла, здаўна ляжаў вялiкi валун. Аднойчы там ехаў пан, якому належалi тыя землi. Быў ён вельмi злосны i сквапны. Трапiў пану на вочы пастух, якi адпачываў ля каменя. Страшэнна ўзлаваўся пан i накiраваў свайго каня да валуна — хацеў пакараць работнiка. Калi наблiзiўся — здалося яму, што камень ззяе незвычайным святлом. Пасля невядомая сiла выкiнула яго з сядла. Пабег пан па падмогу, аднак i ягоныя служкi нiчога не змаглi зрабiць — iх напужала незвычайнае святло. Ззяў валун i людзi вырашылi, што гэта святое месца. Тут пасадзiлi бярозкi i паставiлi крыжы. Кожнаму чалавеку той камень падараваў веру. Здараецца, што мы сярод паўсядзённасцi шмат чаго не заўважаем. Калi б чалавек больш прыслухоўваўся да свайго сэрца, то рабiў бы менш крыўдных памылак». Такое вось адно з апошнiх сучасных паданняў, што звязана з «божым каменем». Ля валуна часта бываюць людзi. Не так даўно ў гэтых мясцiнах праходзiла раённае этнаграфiчнае свята — сюды прыязджалi спевакi i танцавальныя калектывы. Але фэсты ўсё ж здараюцца не так часта, а звычайна жыццё тут, як i ў старыну, цячэ павольна i разважна. Прынамсi такi рытм, напэўна, у невялiкай вёсачцы Ператок. Калi мы сюды завiталi, то доўга давялося шукаць сабе суразмоўцу, а адным скокам i мясцовага «гiда», якi б правёў «экcкурсiю» да каменя. У Ператоку некалькi дзесяткаў хат, сярод iх ёсць i такiя, дзе па ўсiм вiдаць нiхто даўно не жыве. У адным з «заселеных» дамоў, якi, дарэчы, быў пазначаны чырвонай зорачкай (значыць, што сярод жыхароў — ветэран вайны), знайшлi мы сабе «гiда». 77-гадовая Паўлiна Пятроўна Вяроўка ў гэтую хату пераехала не так даўно, а раней яна жыла «на мяжы» — лiтаральна побач з «божым каменем». — Заўсёды многа людзей да валуна прыязджае, — кажа бабуля. — Асаблiва ў першы тыдзень месяца, калi, як лiчыцца, камень мае большую сiлу. I моляцца, i ваду льюць. — Гэта як? — Ды ваду з вядра ў адну дзiрачку залiваюць, яна з другой выцякае. Лiчыцца, што такая вада гаючая i дапамагае ад розных хвароб. — А вы таксама адчулi на сабе гаючую сiлу? — Не ведаю, у мяне нiчога не балiць (гэта ў 77 гадоў! — Аўт.)... — Мая мацi вам лепш расказала б, — кажа Антоля Iльiнiчна, — ёй зараз 95 гадоў. Толькi вось захварэла яна, ляжыць яшчэ з лета i не падымаецца зусiм, нiчога не есць, а толькi ваду п’е. Што ж вы хочаце — узрост. Яна мне пра камень калiсьцi расказвала. Кажуць, у былыя часы ў пана захварэў сын. Нiякiя лекi хлопцу не дапамагалi, яму станавiлася ўсё горш. Бацька чароўны сон убачыў: быццам недзе ў лесе ёсць «божы камень», з якога трэба вады набраць, гэта дапаможа сыну. Ведаеце, тут раней усюль лес быў i рэчка цякла (адсюль i назва вёскi — Ператок). Дык вось знайшоў пан той валун i вылечыў сына. З таго часу i ўшаноўваюць людзi камень. Тым часам Паўлiна Пятроўна поўнасцю «экiпiравалася» i мы рушылi да каменя. Зразумела, узялi з сабой вады — трэба ж праверыць. Камень агароджаны невысокiм плотам, з аднаго боку — брамка. Стаяць два крыжы са стужкамi, а ад бярозы застаўся толькi кавалак ствала. Бачна, што тут бываюць людзi: на каменi — яблыкi, манеты (нават расiйскiя рублi i еўрацэнты). Доўга шукаў тую самую выяву i... не знайшоў. Напэўна, кепска ўглядаўся. Валун аброс мохам i з непрывычкi цяжка нешта вызначыць. Паўлiна Пятроўна прыступае да справы — пачынае лiць ваду ў патрэбную дзiрачку. Праз пэўны час яна выцякае з другой — ёсць! Тая самая гаючая вада з таямнiчага «божага каменя». Магчыма, яе чароўныя ўласцiвасцi зноў-такi дасцiпныя навукоўцы «па-простаму» неяк тлумачаць (напрыклад, праходзiць вада праз крэмень i атрымлiвае свае якасцi), аднак з легендамi жыць усё ж цiкавей. Так лiчыць Паўлiна Вяроўка i яе аднавяскоўцы. Ад прапановы падвезцi да дому старая адмаўляецца i пешшу, праз рэчышча старадаўняй ракi, вяртаецца на свой падворак... Любанскi раён.
|
|