21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У вёсцы Зарыца адраджаецца беларускае бондарства

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Свая справа

На другой Нацыянальнай выстаўцы народнага мастацтва «Жывыя крынiцы», што сёлета прайшла ў Мiнску, свае творы прадставiлi каля 500 майстроў з усiх рэгiёнаў Беларусi. Дыпломам лаўрэата i, галоўнае, мноствам зацiкаўленых позiркаў наведвальнiкаў гэтага форуму быў узнагароджаны бондар Мiхаiл Кукса з вёскi Зарыца Гродзенскага раёна.

Неяк на Цэнтральным рынку ў Гродне да Мiхаiла Мiхайлавiча падышоў пажылы мужчына, пастаяў, паўзiраўся на яго вырабы i ...расплакаўся.

— Ну што ж вы? — спытаў бондар.

— Прабачце, але я яшчэ такой работы не бачыў.

Бондарства — гэта старадаўняе рамяство вырабу з драўнiны розных ёмiстасцяў для захоўвання i дастаўкi вадкiх i паўвадкiх прадуктаў — ад маленькiх пасудзiн да вялiзных бочак, рэшткi якiх былi знойдзены археолагамi ў пластах грунту XI—XIV стагоддзяў. Зрэшты, гэта не рэлiкты накшталт вымерлых мамантаў. I, мажлiва, гэты чалавек памятае кiрмашы бондарскiх вырабаў, што яшчэ ў 40—50 гадах мiнулага стагоддзя праводзiлiся на рынкавых пляцоўках у нашых мястэчках. Мо ён лiчыў, што няма ўжо ў Беларусi сапраўднага бондарства, а тут убачыў, што яно не проста жыве ў ранейшых формах, але i, захаваўшы традыцыi дзядоў i прадзедаў, развiваецца па новых напрамках XXI стагоддзя. А можа, i не было такiх «глабальных» думак, а проста нахлынулi ў душу настальгiчныя ўспамiны пра дзяцiнства. Пра падобную маслабойку, на якой атрымаў ад мамы першыя ўрокi хатняй гаспадаркi. Альбо вёдры, балейкi. Цi бочачку для мёду, збаны, куфлi, мiскi, лыжкi...

Мiхаiл Кукса стараецца не прапусцiць нiводнага фестывалю цi выстаўкi народнай творчасцi ў розных рэгiёнах краiны, куды яго запрашаюць, нават у Польшчы прэзентаваў беларускае бондарства. А вось на рынку ён бывае нячаста. Аднак калi гэта ўсё ж здараецца, то пастаўлены на канвеер шырспажыў, як кажуць, адпачывае. Не для ўсiх, канешне, але для многiх. Людзi спачатку глядзяць на творы бондара з Зарыцы як на нейкую экзотыку, бяруць у рукi i нават нюхаюць гэтыя бочачкi цi кухлi, як некаторыя кавалак хлеба пасля чаркi моцнаградуснага напою. I толькi потым, пагаварыўшы з майстрам, якi нiкому не адмаўляе i ахвотна, нават з радасцю дзелiцца сваiмi «сакрэтамi», пачынаюць разумець, што ўсё гэта наша, тутэйшае, спрадвечнае. Тое, як не робяць больш нiдзе ў свеце. З натуральнай драўнiны, без анiводнага цвiка i нейкай «хiмii». I ў якiм проста каласальным асартыменце!

— Перада мной стаiць задача не праявiць сябе ў бiзнэсе, а каб адрадзiць бондарства як адну са знакамiтых галiн нацыянальнай культуры Беларусi, — гаворыць Мiхаiл Мiхайлавiч. — Мне нават простага «дзякуй» дастаткова. Чалавек убачыў, палюбаваўся, узяў у рукi гэтую бочачку, пагладзiў як парася — ужо ў яго зарад нейкай энергii, можа, стрэс зняў пасля нервовага напружання. I мне ўжо добра на душы.

Мiхаiл Кукса родам з вёскi Скрыбаўцы Шчучынскага раёна, а штуршок да бондарства ён атрымаў ад бацькi. Непадалёк быў завод, якi тады называўся абознаколавым, дзе бацька працаваў майстрам вытворчага навучання. I да таго ж, Мiхаiл Емяльянавiч быў выдатным спецыялiстам па вырабу не толькi драўляных колаў, але i хатняга посуду. Практычна ўсе прадметы хатняга ўжытку i ў сябе, i ў суседзяў былi зробленыя з дрэва яго рукамi — i для захоўвання збожжа, сала, агуркоў, i тыя ж мiскi, лыжкi, вёдры, маслабойка...

Пасля школы i iнстытута Мiхаiл Кукса шмат гадоў адпрацаваў на вытворчасцi, адзначыўся шэрагам рацпрапаноў i нават выбiўся на кiруючую пасаду. Аднак распыляцца на дзве справы было цяжка, i калi паўстала пытанне выбару памiж далейшым кар’ерным ростам на заводзе i поўнай самааддачай у бондарскай творчасцi, то аддаў перавагу ёй.

Хоць iнжынерныя i канструктарскiя навыкi Мiхаiлу Мiхайлавiчу вельмi спатрэбiлiся цяпер, калi ён прафесiйна займаецца бондарствам. Па-першае, сваiмi рукамi зрабiў усе станкi i прыстасаваннi для майстэрнi. А па-другое, любая новая рэч (а iдэй у майстра, як кажуць, два вазы i цэбар) спачатку матэматычна пралiчваецца на паперы, каб строга вытрымаць усе параметры будучага вырабу. З такой жа дакладнасцю, каб не парушыць структуру драўнiны, нарыхтоўваюцца i калодкi, якiя затым сякуцца на дранкi для клёпак.

А пачынаецца ўсё, зразумела, з нарыхтоўкi драўнiны, прычым самай рознай — ад цвёрдапародзiстай да найбольш мяккай асiны. I кожнай пародзе ў бондара — сваё прызначэнне. Скажам, для салення агуркоў бочка, як правiла, павiнна быць з дуба. Калi для квашанай капусты — пажадана з асiны. Таксама з асiны альбо дубу вырабляецца так званая двухдонка — бочачка з двайным донцам для квасу. Затое для захоўвання мёду, на думку Мiхаiла Куксы, найлепш падыходзiць бочачка з лiпы. А вось сыравiна з клёну, якая даволi «капрызлiвая» да вiльгацi, добра паслужыць для цукру, мукi цi круп. Так, як рабiлi нашы прашчуры.

Зрэшты, бондар Кукса зусiм не капiруе старадаўнiя ўзоры, а, паважаючы традыцыi, працуе з «папраўкай» на сучаснасць.

— Раней чалавек вырабляў такi посуд для мэтавага прызначэння, — расказвае Мiхаiл Мiхайлавiч. — Пад агуркi — дык пад агуркi, для збожжа — значыць, для збожжа. Абы якасна было i ўжо потым — каб прыгожа глядзелася. Цяпер жа патрабаваннi мастацкiя, рэч павiнна быць зроблена на вышэйшым узроўнi не толькi па якасцi выканання, але i па дызайнерскай думцы.

I вы толькi ўявiце сабе «палёт» ягонай фантазii. Бочка ў чатыры метры даўжынёй i тры — дыяметрам, на колах. У адным месцы — двухстворкавыя дзверцы, каб адсюдь гандляваць, а ў другiм — дзверы ўваходныя, i не абы якiя, а з каванымi петлямi, арачныя. Калi ласка, шаноўнае спадарства, заходзьце ў кафэ цi, лепей сказаць, у карчму. I гэта не праект, а ўжо зроблена па заказу аднаго, мусiць, вельмi дальнабачнага прадпрымальнiка.

Вось мы гаворым пра iнфраструктуру адпачынку i турызму, на тым жа Аўгустоўскiм канале, з улiкам нашага нацыянальнага каларыту. Не атрымаецца гэта, калi зробiм упор на гмахi з блокаў i цэглы i аднаразовы посуд. Дык хiба ж не спатрэбiлася б тут мастацтва бондара Куксы?

У Мiхаiла Мiхайлавiча ёсць задумка адкрыць школу бондараў, каб перадаць сваё майстэрства. А яшчэ адна мара, якая магла б ажыццявiцца пры падтрымцы мясцовых уладаў — зрабiць на цяперашняй пустцы за агароджай свайго дома ў Зарыцы куток беларускага бондарства з музейчыкам у ... бочцы, з калодзежам i калыханкамi пад даўнiну. Дазволiлi б толькi распарадзiцца гэтым участкам зямлi, а ўсё астатняе майстар зробiць сам. Можна не сумнявацца, на заглядзенне i тутэйшым жыхарам, i турыстам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На другой Нацыянальнай выстаўцы народнага мастацтва «Жывыя крынiцы», што сёлета прайшла ў Мiнску, свае творы прадставiлi каля 500 майстроў з усiх рэгi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика