21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адмена ўсынаўлення

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сын у 19 гадоў ажанiўся з жанчынай з дзiцем, якога ён усынавiў. Тым не менш пражылi яны ў згодзе ўсяго пяць гадоў, а потым развялiся. Па рашэнню суда ён плацiць алiменты на яе сына, але ж гэта не яго дзiця. Раскажыце, як можна адмянiць усынаўленне.

Зiнаiда Р., г. Гомель.



Згодна з артыкулам 137 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, усынаўленне адмяняе суд, якi вынес рашэнне аб усынаўленнi дзiцяцi. Справы аб адмене ўсынаўлення разглядаюцца з удзелам органа апекi i папячыцельства, пракурора. Усынаўленне спыняецца з дня ўступлення ў законную сiлу рашэння суда аб адмене ўсынаўлення. Правам патрабаваць адмены ўсынаўлення дзiцяцi валодаюць яго бацькi, усынавiцелi, усыноўленае дзiця пасля дасягнення ўзросту чатырнаццацi гадоў, орган апекi i папячыцельства, пракурор.

Падставамi для адмены ўсынаўлення з’яўляюцца ўхiленне ўсынавiцеля ад выканання ўскладзеных на яго абавязкаў, злоўжыванне бацькоўскiмi правамi, жорсткае абыходжанне з усыноўленым дзiцем, захворванне ўсынавiцеля хранiчным алкагалiзмам або наркаманiяй. Суд мае права адмянiць усынаўленне i па iншых прычынах зыходзячы перш за ўсё з iнтарэсаў дзiцяцi i з улiкам меркавання дзiцяцi, якое дасягнула ўзросту дзесяцi гадоў.

Пры адмене ўсынаўлення ўзаемныя правы i абавязкi ўсыноўленага дзiцяцi i ўсынавiцеля спыняюцца i ўзнаўляюцца правы i абавязкi дзiцяцi i яго бацькоў, калi гэтага патрабуюць iнтарэсы дзiцяцi. Суд таксама вырашае пытанне, цi захоўваюцца за дзiцем прысвоеныя яму ў сувязi з усынаўленнем уласнае iмя, iмя па бацьку i прозвiшча, дата i месца нараджэння. Пры гэтым iх змяненне ў дзiцяцi, якому споўнiлася дзесяць гадоў, магчыма толькi з яго згоды. Адмена ўсынаўлення не дапускаецца, калi на момант прад’яўлення патрабавання аб гэтым усыноўлены дасягнуў паўналецця, за выключэннем выпадкаў, калi на такую адмену маецца ўзаемная згода ўсынавiцеля i ўсыноўленага дзiцяцi, а таксама бацькоў усыноўленага дзiцяцi, калi яны жывыя, не пазбаўленыя бацькоўскiх правоў або не прызнаныя судом недзеяздольнымi.

Калi ўсынавiцель мэтай адмены ўсынаўлення ставiць пазбаўленне ад абавязкаў па выплаце алiментаў, то неабходна заўважыць, што часткай пятай артыкула 140 Кодэкса РБ аб шлюбе i сям’i прадугледжваецца, што суд, зыходзячы з iнтарэсаў дзiцяцi, мае права абавязаць былога ўсынавiцеля выплачваць сродкi на ўтрыманне дзiцяцi ў адпаведнасцi з прадугледжанымi гэтым Кодэксам нормамi для маёмасных абавязкаў бацькоў у адносiнах да сваiх дзяцей.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сын у 19 гадоў ажанiўся з жанчынай з дзiцем, якога ён усынавiў. Тым не менш пражылi яны ў згодзе ўсяго пяць гадоў, а потым развялiся. Па рашэнню суда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика