21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заўтра — Дзень юрыста

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 снежня ў малой зале Палаца Рэспублiкi адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню юрыста. Гэта мерапрыемства праходзiла пад эгiдай Беларускага рэспублiканскага Саюза юрыстаў i сабрала каля паўтысячы дэлегатаў з усiх куткоў нашай краiны.

Беларускi рэспублiканскi Саюз юрыстаў створаны 7 чэрвеня 1990 года. Яго мэта — аб’яднанне i каардынацыя намаганняў членаў Саюза для садзейнiчання працэсу станаўлення ў Рэспублiцы Беларусь прававой дзяржавы, умацавання законнасцi i правапарадку, павышэння прафесiйнага ўзроўню юрыдычных кадраў, павышэння прэстыжу работнiкаў юрыдычнай спецыяльнасцi. З чэрвеня гэтага года кiраўнiком Саюза юрыстаў з’яўляецца Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь Вiктар Сяргеевiч Камянкоў.

Сёння Саюз юрыстаў — гэта развiтая грамадская арганiзацыя, якая аб’яднала прадстаўнiкоў розных юрыдычных прафесiй: юрыстаў, якiя працуюць на вытворчасцi, у органах дзяржаўнай улады, праваахоўных, правапрымяняльных i кантралюючых органах i ў iншых сферах жыццядзейнасцi чалавека. Такое аб’яднанне стварае неабходныя арганiзацыйныя магчымасцi для таго, каб зрабiць максiмальна важкiм i эфектыўным уплыў юрыдычнай грамадскасцi на працэсы, якiя адбываюцца ў грамадстве.

У рамках урачыстага сходу, прысвечанага гэтаму святу, у адрас усiх юрыстаў прагучалi вiншаваннi з боку кiраўнiкоў вышэйшых дзяржаўных органаў. Граматамi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь былi ўзнагароджаны 6 прадстаўнiкоў гэтай патрэбнай прафесii. Вышэйшая юрыдычная прэмiя «Фемiда», заснаваная Саюзам юрыстаў 4 лiстапада гэтага года, прысуджана 25 лаўрэатам за ўклад у стварэнне дэмакратычнага грамадства i развiццё iнстытутаў прававой дзяржавы.

Паважаныя таварышы!

Шчыра вiншую вас з прафесiйным святам — Днём юрыста.

У нашай краiне намецiлася выразная тэндэнцыя да ўзрастання ролi прававога рэгулявання, павышэння аўтарытэту тых, хто прысвяцiў сваё жыццё высакароднай справе служэння Закону i справядлiвасцi.

Менавiта юрыстам належыць вядучая роля ў ажыццяўленнi такiх неабходных суверэннай беларускай дзяржаве прававых пераўтварэнняў, накiраваных на фармiраванне ўстойлiвых iнстытутаў народаўладдзя, удасканаленне заканадаўства, умацаванне законнасцi i правапарадку.

Ваша дзейнасць у значнай меры садзейнiчае абароне законных правоў i свабод асобы, развiццю культуры праваадносiнаў, павышэнню ўзроўню прававой свядомасцi грамадзян, распаўсюджванню прававой iнфармацыi.

Мы высока цэнiм актыўны i зацiкаўлены ўдзел айчынных правазнаўцаў у развiццi цывільнага грамадства, станаўленнi прававой дзяржавы ў Рэспублiцы Беларусь.

Ад усёй душы жадаю беларускiм юрыстам мiру, дабра, шчасця, аптымiзму, натхнення на далейшыя прафесiйныя дасягненнi.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Г. НЯВЫГЛАС


Паважаныя калегi!

Вiншую Беларускi рэспублiканскi Саюз юрыстаў з прафесiйным святам — Днём юрыста.

Дзейнасць Саюза юрыстаў упiсана значнымi падзеямi ў гiсторыю нашай дзяржавы. Многiя члены Саюза юрыстаў стаялi ля вытокаў нацыянальнага заканадаўства ў перыяд станаўлення суверэннай Беларусi. Пры iх непасрэдным удзеле створана сучасная прававая сiстэма Рэспублiкi Беларусь.

Сёння на парадку дня — самыя актуальныя праблемы развiцця дзяржавы i права, умацавання ўзаемадзеяння юрыдычнай адукацыi, навукi i практыкi. Несумненная роля Саюза юрыстаў у абароне правоў i свабод грамадзян, прапагандзе юрыдычных ведаў у сродках масавай iнфармацыi i працоўных калектывах. Руплiвая праца над будучым юрыспрудэнцыi нашай краiны садзейнiчае фармiраванню высокай прававой свядомасцi ў грамадстве i замацаванню правiлаў прававых паводзiнаў.

Жадаю ўсiм юрыстам актыўнай работы i творчых поспехаў у дасягненнi высакародных iдэй — умацавання ў Беларусi законнасцi i правапарадку, развiцця дэмакратыi i пабудовы канстытуцыйнай дзяржавы.

З павагай, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Р.А. ВАСIЛЕВIЧ


Паважаныя сябры!

Шчыра вiншую ўсiх членаў Саюза юрыстаў з прафесiйным святам — Днём юрыста.

Беларускiя юрысты ўносяць важкi ўклад у будаўнiцтва прававой дзяржавы, стварэнне належнай прававой базы i ўдасканаленне правапрымяняльнай дзейнасцi.

Перакананы, што высокi прафесiяналiзм, адказная грамадзянская пазiцыя членаў Саюза юрыстаў i надалей будуць накiраваны на ўмацаванне правапарадку i стабiльнасцi ў дзяржаве, росквiт беларускага народа.

Шчыра жадаю вам новых поспехаў, паслядоўнасцi ў справе служэння Закону, здароўя, шчасця i дабрабыту вам, вашым родным i блiзкiм.

З павагай, Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Ул. М. КАНАПЛЁЎ



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 снежня ў малой зале Палаца Рэспублiкi адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню юрыста. Гэта мерапрыемства праходзiла пад эгiдай Беларускага рэспублiкан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика